Мая віна, што я жанчынай
У гэты дзіўны свет прыйшла,
Што на высокай аблачыне
Жыццё сваё я пражыла.
Чыя віна, што твае вочы
Даўно стаміліся без сну ?
Што да мяне такі ахвочы ?-
Вазьму і гэтую віну.
Судзіце, людзі. І паліце
За грэх уяўны на кастры.
А я салоўкай у блакіце
Спяваць вам буду да зары.