У сонным небе месяц заблудзіўся,
Бо збочыў на нязручную дарогу.
І да мяне на ночку запрасіўся.
Прынёс здалёк здзіўленне і трывогу.
О месяц, месяц ! Вольны ты, як вецер,
Сябруеш з кожнай зоркай у блакіце !
Няўжо табе так тужна у нябыце,
Што на зямлі мяне ты запрыкмеціў ?
А ён маўчаў. І цешыў мае вочы.
І запалёна рукі цалаваў.
Так і стаялі - двое сярод ночы,
Пакуль самотны ранак не настаў.