* * *
Помніш, Янька, жартаўніца,
Як хадзілі па суніцы?
Мне дзяцінства наша сніцца, -
Ярка ўспыхвае зарніцай.
А забыць хіба маглі мы
Як хадзілі па маліну?
У юнацтве аніколькі
Нам з табой быў лес не колкі!..
Плач пачуўшы жураўліны,
Мы журыцца ці павінны?
Мо, Янінка, зараз разам
Сходзім хоць па журавіны?!.
Мне дзяцінства наша сніцца –
Ў лесе кроплі зараніцы.
Помніш, Янька, чараўніца,
Як хадзілі па суніцы?