Намалюю я твой партрэт -
Будзе ў ім толькі шэры колер,
Як той дах і той змрочны склеп,
Як кастрычніцкі гай і поле.
Як ад плесні сшарэлы хлеб,
Як ад пылу трава улетку,
Як той брудны зімовы снег,
Як стаптаная кімсьці кветка.
Быў той час і з пакут, і з бед,
Мне б туды не вяртацца ніколі...
Намалюю я твой партрэт -
Будзе ў ім толькі шэры колер.