Трагедыя адной ночы

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Па белым снезе
Чорнай ноччу
Імчаў шалёны лімузін,
Гарэлі ярка яго вочы
I ў брусе боўтаўся бензін.

Хлапчына руль круціў адчайна
I вусны да крыві кусаў,
Ляцеў
Скрозь цемру
Да каханай –
Пісьмо благое атрымаў.

У тым пісьме:
«Максімка, мілы!
Нас лёс надумаў разлучыць,
Ты толькі ведай,
Да магілы
Мне аднаго цябе любіць!

А ён... ён сілай,
Ён прымусам,
Але з ім прыйдзецца мне жыць...
Бывай!
Твае мне помніць вусны,
Твае мне рукі не забыць!»

...Яна знямоглая ляжала,
А ля яе нямілы хроп.
І раптам —
Быццам ад кінжала,
Ля сэрца, боль нутро апёк!

Страшэнна
Крыкнула штосілы,
I ткнуўся крык у здань гардзін,
А ў гэты час
Ляцеў са схілу,
Гарэў чырвоны лімузін.