У доўгай ростані

Ваша адзнака: Нет (11 галасы)
Ты такая-такая далёкая...
І самотнасьць у сэрца б'е.
Я ў пакоі пустым галёкаю
І ня чую, вядома, цябе.
 
Толькі ты, можа, ўловіш, каханая,
Гэты кліч, гэты дзікі мой боль?
Вось і ўчора - у сьне - нечакана я
Праламаў галавою столь.
 
Гэта, мусіць, здарэньне рэфлекснае
І пужацца ці ёсьць тут сэнс?
Натвару ў адзіноце страшнейшага,
Як ахопіць раптоўна стрэс.
 
Праз вакно буду дыхаць з малітваю,
Каб ангіна зваліла з ног,
Дактароў без цябе не паклікаю
І сяброў праганю за парог.
 
Ды і гэта ня самае страшнае,
Не такое яшчэ зраблю:
Рукі
         суну ў патэльню гарачую
Ці пад прасам штаны спалю.