Санет

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Дазволь – я споўню даўняе жаданне –
Ў табе, нібыта ў моры, патану
І неба – у вачах адлюстраванне –
Сваімі пацалункамі крану…

Дазволь – шапну табе такія словы,
Каб ты пачула спевы салаўя
І ўзімку пышнай квеценню вясновай,
Бы вішня, расцвіла б краса твая…

Дазволь - і я нястрыманай любоўю
Цябе ад шэрых будняў затулю,
Твае далоні сонейкам напоўню,
Тваю душу пяшчотай абаўю…

Дазволь… Хаця б да ног тваіх прыпасці…
І гэта нават будзе мне за шчасце…