Дакраніся чулаю рукою...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Дакраніся чулаю рукою
Да мяне…
Затулі ў апошні раз каханнем
Ад бяды…
Мо запомніш ты мяне такою
А мо не,
Як разлучыць нас з табой расстанне
Назаўжды?

Датыкніся вуснамі да вуснаў,
Наталі…
Не забыць мне гэтага ніколі,
Не апець…
Як згубіць цябе я не баюся,
На Зямлі
Узыход з табой нам разам болей
Не сустрэць…

Далучыся роднымі вачамі
Да душы,
Я цябе пакіну свае сэрца
Й пару крыл…
Каб анёл, які спяваў над намі
У цішы,
Не мае – твае жыццё ад смерці
Бараніў…