Мы з табой адчувалі адное і тое ж,
Але хтосьці між намі прадрапаў мяжу –
І цяперака ты пра зямное ўсё мроіш,
А я, нібы дурніца, - у неба гляджу.
Мы ў сваіх “даляглядах” не здольны сыйсціся,
Але і развітацца не можам ніяк.
І няма з гэтай нэндзы разумнага выйсця.
Існуем, як у байцы: я – лебедзь, ты – рак.
Я вятрыскам ірвуся да сонца, на волю…
А ты клюшнямі ўпарта грабеш да вады…
Ўпотай марым абое пра лепшую долю,
А паўзем уразброд невядома куды…
О, насмешка жыцця –супрацьлегласцяў повязь!
Прыцягненне-зліпанне - бяда палюсоў…
Цішыні ў кулачок я запіхваю споведзь –
І ў бязглуздую "збрую" " ўпрагаюся" зноў…