Хачу не думаць пра цябе,
Не ўспамінаць ужо ніколі…
Ды Бог палёгкі не дае -
Сціскае сэрца тым жа болем…
Са мной даўно цябе няма,
А я твой лік усюды бачу…
І з вуснаў тоя жа імя
Злятае ў неба стылым плачам…
І той жа воблік – бы жывы -
Няспынна мучае начамі…
Дасюль напружанне любві
Гуляе токамі між намі.
Хаця ў чарзе самотных дней
Ты не са мною, а далёка,
Я чую так жа, як раней
Любімы голас, рэха крокаў…
Іду ў натоўпе – ўсюды ты…
Усмешка…Погляд…Нават ззянне…
Нібы нябёсныя масты -
Між намі вечнае каханне...
Сто раз кажу сабе: “Бягі!
Які палон цябе трымае?”
Але мой любы, дарагі
Мяне нябачна абдымае
І не пушчае ад сябе…
І сваім светам ахінае…
І у мяне душу крадзе,
Каб толькі ім была п’яная…