Сяргей Махнач

Усё для Вас

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Усё для Вас: і сонейка, і дождж,
І ластаўкі палёт, і подых сцюжы,
І студзеньскі халодны вецер-нож,
Які цалуе Вашы шчокі-ружы,
Уцёкі ад зімы снегавіка,
Два гузікі – вільготнымі вачыма,
Пяшчота і цяпло сакавіка,
Забыцца пра якія немагчыма.

Усё для Вас: кастрычніка агні,
Кляновых плям чырвоная дарожка,
Нястрымнага кахання ночы, дні
На зеляніне ліпеньскага ложка,
Букет рамонкаў, жыта, васількі,

Юны чытач

Яшчэ не ацэнена

Прырода не мае падставы
Адкрыць таямніцы свае:
Яшчэ не прачнуліся травы,
І сонейка позна ўстае.

Яшчэ не вярнуліся птушкі –
У лютым не вераць вясне,
І ты абдымаеш падушкі,
Падушкі, нажаль, не мяне.

У садзе чарнее лістота,
Вільготнаю пахне карой.
Прыгадваю: люты, субота,
Жыцця летуценны настрой.

Быў леташняй нашай сустрэчы
Лагічны і сумны фінал,
Бо я цалаваў недарэчы
І плечы няўмела кранаў.

Ёсць каханне!

Яшчэ не ацэнена

Дзень, калі мы будзем побач,
ноч, калі мы будзем разам –
адрадзіць каханне спроба
(чалавек кахае часам).
Памыляецца часова,
ці жыве пачуццем вечна –
распазнаць беспамылкова
немагчыма. Недарэчна
планаваць каханне, толькі
тая ноч, калі мы разам
прыціскаемся, як долькі
апельсінавыя, па-за
межы простага пачуцця
нас штурхае паступальна.
І плывуць, як лодкі, грудзі
па малой і цеснай спальнай.

Арэхавае

Яшчэ не ацэнена

На дне сваіх “Садомаў і Гамор”
Я здрадзіў Вам, бадай што раз у соты.
Здаецца, я даўно для Вас памёр,
Фатальна, незваротна – назаўсёды.

Дзялілі Вы са мною стол і дах,
Дзялілі ложак так, што сэрца ные,
Прыносілі агеньчыкі ў вачах
Блакітныя, пяшчотныя – жывыя.

А я ўнутры – ніхто, гнілы арэх,
Шкарлупіну нашу дзеля карысці .
Мне пакараннем выйдзе кожны грэх,
Які бязвольна я зрабіў калісьці.

Шанец

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не адмаўляй, адказваючы мне,
Паветра набяры, заплюшчы вочы,
Адчуй – усё сумуе па вясне,
Надвор'я стан капрызны, бы дзявочы.

Калі ты ў стане гэтым, памаўчы,
Дай пачуццю ўзаемнаму ўзмацніцца.
Хачу знайсці тваёй душы ключы –
У жураўля ператварыць сініцу.

Хачу з табою сонца сустракаць
І выпраўляць у шлях далёкі зоры…
Не адмаўляй, дай шанец адшукаць
Каханню шлях у студзеньскай прасторы.

29.01.2016

Я сыходжу

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Дайце час, я знікну назаўсёды
З вашага жыцця і з думак вашых.
Крок зрабіўшы да сваёй свабоды,
Не шукаю апраўданняў важкіх
Дзёрскім вашым поглядам, учынкам.
Ад памылак хто застрахаваны?
Я не хлопчык, вы ўжо не дзяўчынка –
Досыць верадзіць старыя раны.

Я сыходжу ўлегцы. З кожным крокам
Я далей ад пункту невяртання.
Нібы перакрэсліўшы алоўкам
Наша памылковае каханне,
Рысу я падводжу пад мінулым.

24 верша пра каханне

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

1.
Сустрэча з Вамі так дарэчы:
Хадзіў пахмурны, нібы ў сне,
А зараз я расправіў плечы,
Няма на сэрцы той пустэчы,
Што болем дапякала мне.

Няма турбот і хваляванняў –
Вы мне ўсміхнуліся. I вось,
Бывай, галоўнае з пытанняў,
Збылося лепшае з жаданняў:
Я сёння Ваш таемны госць.

Пачуцці Вашы не абражу,
Мне гэты момант дарагі.
Юрлівасць змыў з сябе, як сажу.
Дазвольце, вершам Вас уражу?

Скрозь перашкоды

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Не ўбачу я тваіх вачэй пяшчоту
І голас твой празрысты не пачую,
Мне не адчуць гарачых вуснаў дотык –
Ніколі я цябе не пацалую.
Усё што ёсць – адныя толькі словы,
Адлюстраванне моўнае пяшчоты.
Не дапаможа лекар адмысловы:
У першы раз кахаем мы, ці ў соты,
Любоў па перапісцы выйшла з моды,
Няма рэцэпту ад хваробы гэтай.
Наканавана нам скрозь перашкоды
Пачуцці сілкаваць няздзейснай мэтай.

Адчай

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Думкi апаноўвае скразняк,
Крыўда падразае каранi,
Вочы твае бачыць няма як,
Быць з табою – Божа, баранi!

Слова не скажу табе ў адказ,
Верша, далiбог, не напiшу,
Лёталi скрозь ноч мы толькi раз –
Зараз уратоўваю душу.

Ад кахання адрачыся як? -
"Хопiць, накахаўся, выбачай!"
А на сэрцы палыновы смак,
Слова невымоунага адчай.

09.07.2015

Арыгамi

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я не ведаю, што будзе з намi,
I цi здолею вытрымаць гэта:
Думкi складваюцца ў арыгамi –
Закаханасцi позняй прыкмета.
Думка першая робiцца птушкай,
У паветра iмкнецца, на волю,
Каб табе распавесцi на вушка,
Што каханне не пройдзе без болю.
А другая – прыгожая думка –
Атрымалася сонечнай кветкай,
Будзе добрым табе падарункам,
Пачуцця непагаснага сведкай.
Думка трэцяя склалася ў хатку,

Нельга рухацца назад

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Люты марыць зьбегчы зноў
Раўчукамi ўздоўж дарог.
Адпусьцiў маю любоў
Лёд няпрошаных трывог.
Прабiваецца трава
Скрозь праталiны ў снегу.
Вось i пройдзена глава…
Я ўпэўнены – змагу
Не зацыклiвацца «на»,
Не адчайвацца i «ад».
Проста - новая вясна,
Нельга рухацца назад.

27/09/2012

Бясконцае

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я кахання вучань. Гэта лёс.
Бачыць Бог, мне ёсць чаму вучыцца.
Чысціню ў сэрцы я прынёс
Да яго нявЫчэрпнай крыніцы.
Піў з яе. У кожнага глытка
Ёсць свая гісторыя і дата ...
Мабыць, не хапіла малака –
П'ю цяпер з ўтрапёнасцю салдата.
Каб адчуць ўсім сэрцам прыгажосць,
Чысціню адносін старадаўніх,
Я прыйшоў на сцэну. Я - не госць,
У мяне ёсць вопытны настаўнік –

Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы -
Абцасiкi стукаюць мерна i манатонна.
Я рытм гэты буду памятаць, бо жывы.
Схiляе мяне да гэтага думак тона.

Ідзеш па вясне, не думаючы пра ўсіх,
Кароткай спадніцы горда трымаеш марку.
І міма машын, напышліва дарагіх,
І міма разявак простых на лаўках парку.

Твае валасы калышуцца ў такт хадзе,
Калышацца ўсё, чаго я жадаць не смею.

Млечны шлях

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Як хочацца тануць у тваіх вачах -
Бяздонным моры светлага блакіту!
Кранацца рук, хавацца ў валасах,
Пакуль тваёй усмешкай не забіты.
То вейкамі далоні казытаць,
То вуснамі схіляць маўкліва шыю.
Быць думкамі з табою і лятаць
Туды, дзе неба нам прасціны шые.
Мне трэба пастаянна быць з табой.
Расстання дзень - і я ўжо ня ўзнёслы.
Ўдыхаць твой водар, адчуваць прыбой

Я памятаю кожны твой абрыс

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я памятаю кожны твой абрыс,
Імгненны позірк, шчырае прызнанне,
Упругi стан - нібыта кіпарыс,
У тваіх вачах - маіх адлюстраванне.

Як марыў, каб аднойчы, цёплым днём
Твае далоні мне ляглі на плечы
І вусны, што абпальваюць агнём,
Прашапацелі горача аб нечым.

Сады квітнелі, Май дарыў цяпло,
Вяснушкамі ўпрыгожваючы твары ...
Ты ззяла шчасцем, гледзячы скрозь шкло