У пустэчы бясконцай…
Не каханне – пакуты…
Без цябе - што без сонца –
З лістапада па люты…
Не жыццё – існаванне:
Ані шчасця, ні сілы.
Быццам то не расстанне,
А сыход у магілу.
Раптам час падзяліўся
На было і не будзе…
Як бы ты ні маліўся,
Хтось цябе не забудзе…
Мой анёл яснавокі!
Хай цябе і не грэе,
Што дагэтуль далёка
Хтось табою хварэе,
Але ж ёсць вусны тыя,
Што нястомна ў нябёсы
Не малітвы святыя,
А імя твае ўзносяць!
Хай ты іх і не чуеш,
Але ж есць сэрца тое,
Што адчайна сумуе -
Ўсё адзіным табою!
Ці не ты – ў кожнам гуку?
Ці не ты – ў кожным слове?
Хай жа сэрца i рукі
Век цябе благасловяць!