Наталля Галавач

Здрады

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Здрады

Я здраджваю табе з іншымі.
Іх шмат у мяне. Вось так.
Адзін – Фрэдэрык, музыка.
Другі – мастак.
Трэці паэт –
Няхай будзе Язэп.
Стой, забылася,
Яшчэ адзін ёсць – Пастэрнак.
Я іх партрэтамі сцены свае
Увешваю, як зімой ялінку.
А твой схавала.
Не памятаю ўжо, дзе.
Запіхнула ў нейкую скрынку.
О, толькі б ты ведаў,
Што за кампанія ў мяне крутая!

Я магу ў табе растварыцца

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я магу ў табе растварыцца,
Зліцца з вірнай, гарачай крывёю,
Чысцінёй незямной наталіцца,
Як бальзамам гаіцца табою.
Толькі доўжыцца смага бясконца,
На душы то трывожна, то пуста.
Застаецца запаленым сонцам
Цалаваць твае спелыя вусны.

07.05.2012.

Родная душа

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

За цяжкасцю свайго крыжа,
Бывае, не прыкмеціш,
Што недзе родная душа
Жыве на белым свеце.

Яна адкрыта назаўжды
І шчырасці , і цуду.
Выратавальныя сляды
Яе шукаць я буду.

Калі ж душы такой няма –
Адзінае у свеце,
Тады Стварыцель нас дарма
Пакінуў у Сусвеце.

29.02.2012.

Як мне перажыць узнёсласць гэту?..

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Як мне перажыць узнёсласць гэту ?
Як мне подых гэты перажыць ?
Я ж не ведала, не ведала дагэтуль,
Што такое нават можа быць.
Што ў свеце ёсць такія вочы –
З глыбінёй магутнага Хрыста.
Той пагляд і прагны, і прарочы
Адкрыццём маім аднойчы стаў.

Яе будзе прыход нечаканы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Яе будзе прыход нечаканы.
Адвячоркам аднойчы уздых
Будзе цешыць пякельныя раны
Нешчаслівых гадоў маладых.

І рукою сваёй запалёна
Абарвеш ты сукенку з пляча,
Захістаецца неба шалёна
У тваіх у прыгожых вачах.

І ты возьмеш засмаглыя вусны,
Што са стогнам упусцяць цябе,
З асаблівым табе толькі густам
Смакаваць будзеш стравы яе.

Яна стане паіць цябе сытай

Я дыханнем сваім аднойчы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я дыханнем сваім аднойчы
Тваіх вуснаў крануцца мару
Пасярод звар’яцелай ночы
На ускрайку бязмежнай хмары

Я вільготнасць твайго пагляду
Вып’ю ўсю да апошняй кроплі
Пад чароўнай ночы прыглядам
Я дрыжаць буду свечкай крохкай

Даставаць будуць пальцы гукі
З незнаёмых вяршыняў свету
У сімфоніі мае рукі
Уладкуюць сугуччы гэты

І калі мой анёл тужлівы

Як жа добра мне з Вамі было...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Як жа добра мне з Вамі было –
Як ні з кім, і ніколі, ні разу.
Струмянела спагадай святло,
Ні папрока ад Вас, ніі абразы.
Нават злая старэча- зіма
Не адолела трапным марозам.
Не прыдумала ж гэта сама –
Словы Вашы, пачуцці і слёзы.

смс

Ваша адзнака: Нет (6 галасы)

Захварэла заляцаннем,
Ды змяшаў усё прагрэс:
і сустрэчы, і расстанні-
Наш раман у смс.

Замянілі ліставанне
Тэхналогіямі спрэс.
І жывем цяпер чаканнем
Хуткакрылых смс.

Адпраўляюцца жаданні,
Як прыспешаны экспрэс.
І ад вечара да рання
Мы друкуем смс.

Крочыць па жыцці каханне,
А ў мяне суцэльны стрэс,
Бо лячу я на спатканне
Не з табой, а з смс.

Каб ліліся вершаванні
Са спагадаю, ці без,

адпускаю цябе...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Адпускаю цябе.
Адпускаю.
Мой цудоўны анёл незямны.
Табе веру,
Ды ўжо не чакаю,
Што наведаеш нашыя сны.
Нас усіх надзяляе па змозе
І ярмом, і цяжарам пан Бог.
Не згубіўшы сябе па дарозе,
Ты мяне ад маўчання збярог.

Свечка. Агонь.Пажар...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Свечка.
Агонь.
Пажар.
Недзе Шапэн рыдае.
Душы.
Абдымкі.
Жар.
Веру.
Хачу.
Жадаю.
Высі.
Касцёл.
Арган.
Я ўжо амаль святая.
Мроі.
Палын.
Дурман.
Богу цябе вяртаю.

як доўга я была ахвярай...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Як доўга я была ахвярай
Твайго нямога хараства.
Як доўга доўжыліся мары,
Ды працвярэжвае жарства.

Калі ж і ты недасканалы -
Душы прытулак не збярог,
Раптоўна робіш вывад сталы,
Што дасканалы толькі БОГ.

Адзінота

Яшчэ не ацэнена

Я захварэла Вамі,
Вы захварэлі мной.
Не ведаем мы самі,
Як справіцца з бядой.

Перакладу на ноты
Самотны свой расказ.
Напэўна, адзінота
Так парадніла нас.

На тэлефон з надзеяй
Гляджу я дзень за днём.
І раюць дабрадзеі:
" Ты не жартуй з агнём."

Ды голасу дрыжанне
Вярэдзіць мне душу.
Я не прашу прызнання,
Я памаўчаць прашу.

Зноў да цябе прыходжу,
Здымаю паліто.

Пад жнівеньскім небам

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Зорным бляскам вочы.
Дым ад цыгарэты.
Пах таемнай ночы
Шэптамі сагрэты.

Мой прыгожы, дужы,
На крыжы распяты.
Бачыш,я за мужам,
Ды і ты жанаты.

Шэрае

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Намалюю я твой партрэт -
Будзе ў ім толькі шэры колер,
Як той дах і той змрочны склеп,
Як кастрычніцкі гай і поле.

Як ад плесні сшарэлы хлеб,
Як ад пылу трава улетку,
Як той брудны зімовы снег,
Як стаптаная кімсьці кветка.

Быў той час і з пакут, і з бед,
Мне б туды не вяртацца ніколі...
Намалюю я твой партрэт -
Будзе ў ім толькі шэры колер.

трывожна плача фартэп'яна...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Трывожна плача фартэп'яна
Прарочай песняй уначы.
Якое дзіўнае "піяна",
Як дзіўна мы з табой маўчым.

Можа,яшчэ не разумеем,
Што адбываецца між нас.
Мы размаўляем, як умеем,
Пра ксілафон і кантрабас.

Выразным жэстам дырыжора
Ты узрываеш цішыню,
У самым велічным мажоры
Мы спасцігаем вышыню.

Ад прыгажосці паміраем,
Яе згубіць баімся мы.
Жыццё здаецца нейкім раем
Нам напярэдадні зімы.

Верш на "Н"

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Не збярог ад бяды і болю,
На душы адзін неспакой.
Ну і даў жа Божачка долю,
Не жадаю нікому такой.
Не ў тваім я палоне, любы,
Не твая нявольніца я.
Не хачу,але шэпчаць губы;
"Не твая,не твая,не твая..."

Месяц

Яшчэ не ацэнена

У сонным небе месяц заблудзіўся,
Бо збочыў на нязручную дарогу.
І да мяне на ночку запрасіўся.
Прынёс здалёк здзіўленне і трывогу.

О месяц, месяц ! Вольны ты, як вецер,
Сябруеш з кожнай зоркай у блакіце !
Няўжо табе так тужна у нябыце,
Што на зямлі мяне ты запрыкмеціў ?

А ён маўчаў. І цешыў мае вочы.
І запалёна рукі цалаваў.

Мая віна

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Мая віна, што я жанчынай
У гэты дзіўны свет прыйшла,
Што на высокай аблачыне
Жыццё сваё я пражыла.

Чыя віна, што твае вочы
Даўно стаміліся без сну ?
Што да мяне такі ахвочы ?-
Вазьму і гэтую віну.

Судзіце, людзі. І паліце
За грэх уяўны на кастры.
А я салоўкай у блакіце
Спяваць вам буду да зары.