Погляд твой нутро ўзрушае,
Здолей то мне дараваць.
Я цябе не прымушаю
Да сяброўства ці кахаць.
Я чужых ня прагну ролей,
Вольна птушка і душа.
Ім ня дыхаецца стольлю,
Неба край для іх сьпярша.
Не зьмяніць ад Бога долі,
Хоць ня дадзена нам знаць.
Вер,ня марыў я ніколі,
Что тваім магу я стаць.
І што "Я" ?Ці ў ім каханьне,
Ці ў ім роднае відаць?
Толькі любай мілаваньне
Вымушала цуд чакаць.