Вітаем Вас на сайце, якi прысвечаны беларускай лiрычнай паэзіі.
У нас Вы знойдзеце вершы пра каханне, якія былі напісаны беларускімі паэтамі
Калi Вы самі пішыце вершы пра каханне, пішыце ў зваротную сувязь - мы з радасцю размесцім Вашыя вершы на нашым сайце.
Захоўвайце каханне ў сваім сэрцы!
Вітаем Вас на сайце беларускай лiрычнай паэзіі
Рэйтынг аўтараў
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
|
Лепшыя вершы пра каханне
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё зь любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцьця шырокай.
Пачынаецца ўсё зь любві –
Першы посьпех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі,
І зьмяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё зь любві –
Нават ненавісьць і агіда...
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё зь любві.
А інакш і жыць немагчыма.
Чаго саромецца, – ты у маім сенеце,
Як у аазісе закінутым, адна,
Надзейна ахаваная штодня
Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.
Ты мне здалёк, каханая, відна
На беразе нясходжанага лета.
Адзенне ўсё тваё – вяночак з кветак
На галаве, нібыта цішыня.
О ява маіх вечных летуценняў,
Не трэба лепшага табе адзення!
І я заўсёды буду берагчы
Тваю цнатлівасць светлую аддана.
Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы,
Ў маім санеце беражна схавана.
Такая прыгожая —
губы
фарбуеш
світальнай зарой,
прачынаючыся
на плач
немаўляці;
шчокі румяніш
ранішняй прахалодай,
ідучы
на покліч
трамвайнага звону;
сінь для вейкаў
бярэш
у неба,
куды цябе
мара ўздымае,
запрашаючы
у карагод зорак...
Ды вяртаешся ты адразу
у абдымкі зямных турбот.
Куды спяшаешся, любая?
Пачакай,
пацалую —
пацалую
зару,
паветра
і неба.
Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам...
Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам,
Там спакой і цішыня.
Паляцяць за намі птахі,
Наша лепшая радня.
Паляцяць за намі дрэвы,
Нашы сёстры і браты.
Паплывуць за намі рэкі,
Разбурыўшы ўсе масты.
Там няма згрызот і страху,
I ні фальшу, ні маны.
Пойдзем, пойдзем Млечным Шляхам,
Пойдзем, любая, адны.
— Што такое? Божа мілы! —
Нехта крыкне за спіной.
Пойдзем, пойдзем.
Мы зрабілі,
Што маглі зрабіць з табой.
Сонца мяккім світаннем
Асцярожна пранікае
Ў наш пакой,
Сагравае паветра
І пад коўдрай шэпча,
Што гатова нас сустрэць.
А мы ў лянівай пяшчоце
Ўсё яшчэ трымаемся
Адзін за аднаго,
Жадаючы падоўжыць
Імгненне радасці
Перад тым, як выйсці ў свет.
Паміж нашай рашучасцю
І пачуццямі
Да блізкіх нам людзей
Няма больш важнага,
Чым сустракаць разам
Надыходзячы дзень.
Дзякуй за вечар той,
Вечар дзіўнай сустэчы,
Дзе знайшоў цябе погляд мой.
Там, пад зоркамі летуценна,
Па ўскрайку горада і зямлі
Невыразныя нашы цені
Пасярэдзіне лёсу йшлі.
Заблудзіліся, заблыталі —
І не могуць прыйсці назад.
Мы дарогу да шчасця пыталі
І брылі па жыцці наўгад.
Не паспеў я сказаць каханай
Таямнічага слова душы.
Зноў спаткаліся нечакана,
Губы кажуць, душа — маўчыць:
“Дзякуй за погляд мілы,
Дзякуй за шчыры смех.
Ведаеш, за хвіліну
Дзякуюць целы век”.
Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы...
Я чую – ты лёгка крочыш уздоўж травы -
Абцасiкi стукаюць мерна i манатонна.
Я рытм гэты буду памятаць, бо жывы.
Схiляе мяне да гэтага думак тона.
Ідзеш па вясне, не думаючы пра ўсіх,
Кароткай спадніцы горда трымаеш марку.
І міма машын, напышліва дарагіх,
І міма разявак простых на лаўках парку.
Твае валасы калышуцца ў такт хадзе,
Калышацца ўсё, чаго я жадаць не смею.
Я стук гэты не забудуся ўжо нідзе.
Ён - гімн прыгажосці. Слухаю і нямею.
27.09.2012
Маўчу,
бо гэта значна больш за словы.
Маўчу,
бо словы цяжка падабраць.
Маўчу
і ўсцяж сустрэч чакаю новых.
Маўчу,
але не вечна мне маўчаць!
Прабач,
што пацалункам не вітаю.
Прабач,
што не кажу прызнання слоў.
Прабач,
нічога я не абяцаю.
Прабач,
што з сэрца я ганю любоў...
Люблю,
як прамянееш ты ўсмешкай.
Люблю,
вачэй блакітных глыбіню.
Люблю,
з табой ісці адною сцежкай.
Люблю,
каханая, люблю...люблю...
І ўчора - ты,
і сёння - ты,
і заўтра будзеш ты са мною…
Твае масты
ў мае куты
прасцяг бязмежнага спакою
перанясуць. І нематы
не будзе -- будзем я і ты.
Таўтаграма-с
Спасаўкай спелай у спальню спаду
Самалюбівага сфінкса.
Не спадабацца спрасоння суду
Соладка- страснаму – свінства.
Скіну сукенку і сфінксаў сурдут,
Спешчу суровае сэрца.
Стане салоўкам спакуслівы спрут,
Стрэне салідна суседства.
Спраўлю са сценак сапраўдны салон,
Савакупіўшыся ў свята,
І сфантазірую смелы садом –
Сціпласці светлую страту.
Сорам спрадвечны скасую ў спачын,
Смачным сюрпрызам спынюся.
Сараматні́цы смелы спацыр,
Сакраментальны у скрусе.
А ведаеш, што ты - мая атрута?
А ведаеш, што ты - мая атрута?
На густ прыемная, прыемная ва ўсім.
Тваё імя паўсюдна не славута,
Але яно ў сэрцы ў маім!
І душыць, і хвалюе, і знішчае
Усё што ёсць, усё што б ні было!
Маі імгненні лёгка разбурае
Табою зруйнаванае нутро.
Няспынны час, цягнік жыцця імчыцца.
Я ведаю, што ў ім цябе няма.
Аднойчы я надумаю спыніцца
І буду вінаватая сама,
Бо дзесьці там жыве мая атрута…
Абавязкова я яе знайду.
Нап'юся ёй, пазбавіўшыся смутку,
І ад яе здаволена памру!