Вітаем Вас на сайце, якi прысвечаны беларускай лiрычнай паэзіі.
У нас Вы знойдзеце вершы пра каханне, якія былі напісаны беларускімі паэтамі
Калi Вы самі пішыце вершы пра каханне, пішыце ў зваротную сувязь - мы з радасцю размесцім Вашыя вершы на нашым сайце.
Захоўвайце каханне ў сваім сэрцы!
Вітаем Вас на сайце беларускай лiрычнай паэзіі
Рэйтынг аўтараў
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
|
| ||||||||
Лепшыя вершы пра каханне
Ты ўставаў разам з сонцам –
Не праспаць бы каханай,
Рваў рабінку па гронцы –
Позірк каб палымяны
На сабе затрымаць.
Выпраўляўся далёка,
Свету бачыў багата,
Што каханне ля вокан –
Насупроць тваёй хаты,
Каб было табе знаць.
Чаканне.
Спатканне.
Вітанне.
Размова.
Без слова
На мове
Кахання.
Світанне.
Чаканне.
Плынь гвалту накрывае нас...
Падай руку, а я — табе...
I мы ўцякаем
Ад чэргаў да зьбяднелых кас,
Ад трафарэтных, нудных фраз,
Ад вэрхалу, што кожны раз
Усіх бязбожна ашукае.
Плынь радасьці люляе нас...
Над сьветам — цішыня якая!
Перацякае ў вечнасьць час,
Той час, які застыў якраз,
I ты са мной,
I я з табой —
У ім зьні-ка-ем...
Траўка шаўковая
Да вуснаў хінецца.
Дзе ж той хлапчынка,
Што зноў усміхнецца?
Шчыра бярозка
Зверху чаруе.
Дзе ж тое сэрца,
Што пашкадуе?
Дзе ж тыя вочы,
Што разумеюць?
Дзе ж тыя ночы,
Што й сёння грэюць?
Ці гэта сон? Ці лёс жартуе?...
Ці гэта сон? Ці лёс жартуе?
…Яна ступіла на парог.
Як закаханасць ёй пасуе
І позірк светлы без трывог!
І думаць наватне захочаш,
Дзявочай згублены красой,
Што прыйдзе пасля грэшнай ночы
Самотны ранак са слязой.
Растане сон блакітнай птушкай.
Праменняў лёгкія сляды
Спадуць на цёплую падушку,
А фея знікне назаўжды.
Успомні мае словы, любы!
Успомні і не забывай:
“Кахай мяне, мой любы,
Як свой родны край!
Ці можна ўсё жыццё
Пражыць адным падманам?
Чаму, калі навокал
Так многа дабрыні?”
Ты скажаш мне ў адказ:
“Не ўсё даецца дарам”.
Не слухаў мой наказ
І разышліся мы.
А потым ты званіў,
Шукаў кагосьці побач,
Зашмат слязы праліў,
Калі настала поўнач.
А я хацела толькі,
Каб быў у нас той рай:
“Кахай мяне, мой любы,
Як свой родны край!”
Жадаю вам
Пад зграбнаю
ліпай і безліч пчаліны,
Агортвау юнак
прыжуню дзяучыну.
І вусны не меушы
зусім перашкодау,
Палалі і рдзелі,і смак мелі
меду.
А шчочкі
красуні без іскры гарэлі,
Абодва у высях сваіх каруселяу
Пачуцці луналі аж
за небакраем… ,
І стукалі сэрцы….
кахаю, кахаю!
Пашчасціць, і тое вас недзе спаткае
Паміж завірух ,ці у квецені мая .
К.У.
О, як патрэбен побач блізкі,
Хто мог бы шчыра прыгарнуць.
Нарэшце, зблізіліся ў Мінску
Дзве адзіноты у адну.
Як нітачка з іголкай, разам:
Плячо хінецца да пляча…
Дай мне салодкі лёс адразу,
Дазволь аб горкім памаўчаць.
Забалела ды мая галованька,
Забалела галава.
Гэй! Гэй! Гэй! Забалела галава.
А што ж будзе, калі з той галованькі,
Можа, я памру, памру?
Гэй! Гэй! Гэй! Можа, я памру, памру?
Ой, пайдзіце, ка мне прывядзіце
Ды каго жа я люблю.
Гэй! Гэй! Гэй! Ды каго жа я люблю.
Прывядзіце ка мне Кацярыначку,
Ці не жыў жа буду я?
Гэй! Гэй! Гэй! Ці не жыў жа буду я?
Жанчына з сумнымі вачыма,
табе пасуе колер здрады...
Ад кос світальных вадаспадаў
пагляд адвесці – немагчыма.
Ты ўсміхаешся скрозь сон мне
у промнях ранішніх вяргіняў...
Хацеў сказаць: – Мая мадонна!
А прашаптаў: – Мая багіня!
Мы часта любім тых, хто нас не варты...
Мы часта любім тых, хто нас не варты,
Хто пазбаўляе смеласці спакой,
Схіліўшы ўсё на кепікі і жарты,
Абы не заміналі пад рукой.
І, як заваркі даўняе гарбата,
Гарчэюць думкі з новым адкрыццём:
Як часта любім тых, хто нас не варты,
Узбунтаваўшы лёс свой і жыццё.