каханне

Шанец

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не адмаўляй, адказваючы мне,
Паветра набяры, заплюшчы вочы,
Адчуй – усё сумуе па вясне,
Надвор'я стан капрызны, бы дзявочы.

Калі ты ў стане гэтым, памаўчы,
Дай пачуццю ўзаемнаму ўзмацніцца.
Хачу знайсці тваёй душы ключы –
У жураўля ператварыць сініцу.

Хачу з табою сонца сустракаць
І выпраўляць у шлях далёкі зоры…
Не адмаўляй, дай шанец адшукаць
Каханню шлях у студзеньскай прасторы.

29.01.2016

Я сыходжу

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Дайце час, я знікну назаўсёды
З вашага жыцця і з думак вашых.
Крок зрабіўшы да сваёй свабоды,
Не шукаю апраўданняў важкіх
Дзёрскім вашым поглядам, учынкам.
Ад памылак хто застрахаваны?
Я не хлопчык, вы ўжо не дзяўчынка –
Досыць верадзіць старыя раны.

Я сыходжу ўлегцы. З кожным крокам
Я далей ад пункту невяртання.
Нібы перакрэсліўшы алоўкам
Наша памылковае каханне,
Рысу я падводжу пад мінулым.

ТРЫЯЛЕТ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Неспадзяваны твой званок .
Струмень касмічнага дыхання.
Я глухну ад твайго маўчання.
Неспадзяваны твой званок.
То крык, то смех, і вось - маўчок.
Стрывае ўсё маё каханне:
неспадзяваны твой званок,
струмень касмічнага дыхання.

Нерашучасць

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Твае я веі перарывістым дыханнем
не адагрэў у студзеньскі мароз.
Адно шаптаў, нібыта заклінанне:
«О бог мой, чуеш, гэта усур'ёз!».
Тваю я ўсмешку лютаю завеяй
не засцярог. Зацалаваць не змог.
Абледзянела. Як і твае веі.
«І гэта усур'ёз?- спытаў мой бог.
Твая рука з ангоркавай пальчаткі
Маёй шчацэ цяпла сыпнула ўміг.
Каханая! Каб не твая «пячатка»,
Маё «ўсур'ёз» піло б апошні ўдых.

НЕСВОЕЧАСОВАСЦЬ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

«Несвоевременность – вечная драма, где есть Он и Она» И.Тальков
Ізноў кармлю падманам вочы,
што кветкі ў вазе – ад цябе.
Ізноў кульгае, а не крочыць
гадзіннік сонны на сцяне.

Яшчэ з праменьчыкам гуляе
Твой фотаздымак на стале.
І вера зрэдку суцяшае:
«Ну пачакай яшчэ»… Але

Тваіх гербераў вейкі звялі,

Кіно

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Касмічная ноч на экране:
у паветры лунае каханне.
Міс сусвет у вячэрнім убраннi
з містэр Iкс ідзе на спатканне.

У вачах узнікае цікавасць,
так прыемна, што людзі разам.
Не турбуе адносін складанасць,
усё выдатна вячэрнім часам.

Кожны рух уздымае пытаннi,
новы погляд на звыклыя рэчы.
Усё ж нягледзячы на хваляваннe,
я накінуў пінжак ёй на плечы.

Eн, яна i цяпло кахання,

Пошук Кахання

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

У якіх мне краях заблукаць,
Прыгажуня мая, Чараўніца,
Каб сляды Тваіх ног адшукаць,
Цяплынёю Тваёю напіцца?..

Уначы па-над берагам Мора,
Мы маглі б з Табой побач сядзець,
Ўглядацца ў дрыжачыя Зоры
І маўчаць, каб Душа магла пець!

Як бы мне незнарок дакрануцца
Да лагоднай і цёплай Рукі -
І ў Пачуццях сваіх захлынуцца,
Нібы ў хвалях бурлівай Ракі?

Як зрабіцца мне раптам шчаслівым

Позняе каханне

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Позняе каханне

Каханне між намі?для сэрца забава!
Лісты перапіскі ,адносін гульня?
Ці то памяняе, ці нешта прыбавіць .
З табою за крок да апошняга дня.

Зацепліцца сэрца ,дзень новы сагрэе.
У лісце пацалунак ,і бодры настрой.
І думак нязбыуных клубок хутка спее,
Ды месца гукае пад ліпай старой.

А дні восень кружыць і хутка гартае,
Тут чуеш хлапчынай ..а у пашпарт! няужо?

ПАД ЗОРКАЮ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Даль неабсяжная нас раздзяляе,
Ды ўсё ж за Вас сягоння п’ю віно.
Вас, нібы зорку, што з нябёсаў пазірае,
Наканавана мне любіць даўно.

Мой ціхі шэпат слых Ваш не пачуе,
Які гучыць ля зорнага акна.
Вось у кілішку зорачка віруе –
Спаймаць жадаю вуснамі з віна.

Далёка Вы, як лістапад ад мая,
Як дожджык чэрвеня – да студзенскіх Каляд.
Вас колішнюю болей не спаткаю,
У мроях толькі зорны Ваш пагляд.

Магло б здарыцца і такое

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Магло б здарыцца і такое,
Што ў час спаткання на зямлі,
Мы б размінуліся з табою
І крочыць побач не змаглі.

Але адну цябе на ўзмежжы
Свайго юнацтва я спаткаў,
Вясною чыстым ранкам свежым
Тры словы вечныя сказаў.

І зорка нашага кахання
Над тым пагоркам ўзышла.
На ўсё жыццё цудоўным ззяннем
У сэрца ты маё ўвайшла.

І лёсу я ўдзячны вельмі,
Што зблізіў нашыя шляхі.
У дрэва ёсць сваё карэнне,

Трамвай

Яшчэ не ацэнена

Трамвай ляціць, сняжынкі б’е,
Цікуеш снег ты праз акно.
І шэнціць мне, шанцуе мне:
Як добра, што не на метро.

Напэўна не — не падыду:
Не хопіць смеласці як след.
Патрэбных слоў я не знайду! —
Пусты цяпер мой моўны свет.

А я б сказаў табе так шмат —
Пра гэты дзень, сябе, людзей.
Ды моцна так, мацней ў стократ
Так рвецца сэрца ад грудзей.

Ужо на працу не паспець!
Магчыма, больш яе няма?!

24 верша пра каханне

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

1.
Сустрэча з Вамі так дарэчы:
Хадзіў пахмурны, нібы ў сне,
А зараз я расправіў плечы,
Няма на сэрцы той пустэчы,
Што болем дапякала мне.

Няма турбот і хваляванняў –
Вы мне ўсміхнуліся. I вось,
Бывай, галоўнае з пытанняў,
Збылося лепшае з жаданняў:
Я сёння Ваш таемны госць.

Пачуцці Вашы не абражу,
Мне гэты момант дарагі.
Юрлівасць змыў з сябе, як сажу.
Дазвольце, вершам Вас уражу?

Усё — падман, усё — падман...

Яшчэ не ацэнена

Усё — падман, усё — падман,
I толькі не падман — каханне!
Я напісаць хачу раман
Пра абяцанне-спадзяванне.

I той раман, i той раман
Пачну, як гэтае прызнанне,
Што усё — падман, усё — падман
I толькі не падман — каханне.

Я напішу, я напішу
Не проста добра, а выдатна,
Але ж я вас не узварушу
Hi першай сцэнай, нi астатняй.
Няужо таму, што мой раман
Пачаўся з гэтага прызнання,

Ты цуд, канешне, інакш не скажаш

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты цуд, канешне, інакш не скажаш,
Але я зноў раблю крок назад.
І ў маім сэрцы балюча так жа,
Я адпраўляюся ў лістапад.

Застыла моўчкі, гляджу, што будзе:
Халодны дожджык ці мокры снег?
Асенні вецер мяне застудзіць,
А, можа, раптам падыме ўверх?

На сцежках лісце параскідана,
Усё роўна мне, па якой ісці.
Я, праўда, вельмі цябе чакала,
Але больш моцы мне не знайсці…

Ты вучыла мяне чакаць

Яшчэ не ацэнена

Ты вучыла мяне чакаць
І цярпець шматгадзінныя зборы.
Я стараўся быць бездакорным,
Нават слова не смеў сказаць.

Ты вучыла дарослым быць –
Вырашаць праблемы “сусветныя”,
Хоць яны не такія адметныя,
І сама магла тое рашыць.

Ты вучыла цаніць драбязу,
Паказала мне цуд простых рэчаў,
Што чапляюць дзіцячым нечым.
Гэты скарб праз жыццё пранясу.

Смелым глупствам вучыла заўжды,
Шанавала мяне як героя,

Я,магчыма,не ўмею кахаць...

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

***
Я, магчыма, не ўмею кахаць,
каб да слёз,
забыцця,
да мурашак.
Не магу пра пачуцці сказаць…
Ды і ты… Ты так рэдка мне кажаш

Пра каханне,
пяшчоту,
жаданні…
Божа мой! Ці чакаю я слоў?
Я чытаю адказ на пытанні,
калі ў вочы гляджу табе зноў.

Бласлаўляю тваю усмешку,
таньчаць думкі ў маёй галаве.
Я падгледзела: у застрэшку
наша шчасце святое жыве.

Ах, што гэта за дзяўчына

Ваша адзнака: Нет (41 голас)

Можа, знаеце Мальвіну,
Што так хораша пяе?
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Устаю я ранкам сінім,
Ды раней яна ўстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

На рабоце ўсіх пакіне,
Хто ні гнаўся — адстае.
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае.

Прыйдзе з працы да хаціны,
Хлопцы ўюцца ля яе...
Ах, што гэта за дзяўчына,
Што спакою не дае!

Я вярнуся к табе на світанні

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Я вярнуся к табе на світанні,
Ты мяне зразумееш наурад.
Я з пакутай сустрэну маўчанне,
Ці ты рад, ці зусім ты не рад -
Мне не трэба тваіх адчуванняў!
Я вярнуся к табе на світанні,
Я вярнуся к табе ў буру, у град.

Ты мяне правядзеш да каміну,
У сэрцы ролю ізноў аддасі
Каралеўны, царыцы, багіні,
Сам сябе ты загубіш у гразі.
Я ў той час непакорліва згіну,
Зноў убягу, без прычыны пакіну.

Паглядзі ў мой бок

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Паглядзі ў мой бок і згадзіся,
Што табе падабаюся трохі.
Ты ўцячы ад мяне не імкніся,
Я здалёк сэрцам чую ўсе крокі.

Ці ты думаў, што стаў непрыкметным?
Зноў, дурненькі, ты памыліўся,
Я заўжды чую пах твой адметны –
Ён аднойчы ўва мне захаваўся..

Твае вочы ўглыб пранікаюць,
Без падтрымкі хаваюць сумленне.
Ды на сэрцы таўро адціскаюць,
Затрымаўшы мяне на імгненне…

Паглядзі ў мой бок, я чакаю

Веру, спадзяюся і кахаю

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Прытуліся да мяне хутчэй,
Я тамлюся без тваёй увагі.
Моманта ў жыцці няма ярчэй.
Непатрэбна лічыць перавагі…

Непатрэбна! Ёсць адзін вердыкт -
Толькі мой цяпер ты без астатку.
Прад вачыма вобраз твой ўзнік
Вечарам, і днём, і нават зранку.

Нехапае побач родных рук,
Цеплыні ад палкіх дакрананняў,
Дзе дыханне, дзе сардэчны рух,
Стук ад неўсвядомленых прызнанняў?

Зноў мяне чаканнем наказаў!

А ведаеш, што ты - мая атрута?

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

А ведаеш, што ты - мая атрута?
На густ прыемная, прыемная ва ўсім.
Тваё імя паўсюдна не славута,
Але яно ў сэрцы ў маім!

І душыць, і хвалюе, і знішчае
Усё што ёсць, усё што б ні было!
Маі імгненні лёгка разбурае
Табою зруйнаванае нутро.

Няспынны час, цягнік жыцця імчыцца.
Я ведаю, што ў ім цябе няма.
Аднойчы я надумаю спыніцца
І буду вінаватая сама,

Бо дзесьці там жыве мая атрута…

Я кахаю

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я кахаю.
Я гляджу ў вочы,
Раскрываючы лагоднасць свету.
Я кахаю.
І няма больш моцы,
Пачуцці забілі ўжо і гэту!

Я кахаю.
Чую шэпт твой мілы,
Ён гучней маланкі мне здаецца.
Я кахаю.
Роздумам аб сіле
Твая постаць у вышыні рвецца.

Я кахаю.
Дыхаю табою,
І сабе ў сэрцы спачуваю.
Я кахаю.
А яшчэ што болей?
Анічога болей не жадаю!

Папараць-кветка

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Папараць-кветку шукае дзяўчына,
Шчасце кліча ўначы.
Папараць-кветку шукае дзяўчына,
Толькі за ёй не сачы.
Іншаму хлопцу сябе прысвяціла,
У сэрцы каханне гарыць.
Папараць-кветку шукае дзяўчына,
У ноч на Купалле не спіць…

Мы розныя

Яшчэ не ацэнена

Забрала думкі восені турма,
І шэпча пад нагамі лісце позняе,
Што мы з табой сустрэліся дарма -
Мы розныя.
Мы розныя.
Мы розныя.

Навошта марнавалі гэты час
На гутаркі на тэмы несур’ёзныя?
Ужо нічога не яднае нас -
Мы розныя.
Мы розныя.
Мы розныя.

Ты, мусібыць, смяялася з мяне,
А я ў бяссонні траціў ночы цёмныя,
Адно толькі было ў галаве:
Мы розныя.
Мы розныя.
Мы розныя.

Дурань, боўдзіла, халера

Яшчэ не ацэнена

- Ты дурань, боўдзіла, халера! –
Мне біла кулаком у грудзі, -
Я ўжо амаль табе паверыла!
І што цяпер са мною будзе?

- Я вырашыў, што проста жах
Далей прадоўжыць стасавацца.
Мы ж будзем у розных гарадах,
Таму нам лепей развітацца.

І год за годам, дзень за днём
Твой вобраз з думак гнаў я прэч,
Але дзівосным прамянём
Бліснула новая сустрэча.

Тулілася, як кацяня,
У прахалодзе вечаровай,

Успамін

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Здаецца часам: не бываць мне сонцам,
І не сыйсці ўжо болей за свайго.
Але прамені шлю у твае аконцы,
Гатовы страціць усё дзеля таго.

Ты мне даруй, калі цябе пакрыўдзіў,
Калі не здолеў лепшага аддаць.
Так разрывай жа рытмам сэрца грудзі,
Зрывай усмешкай сумную пячаць!

Ты падарыла мне такія думкі,
Якія ў вершы зноў складаць магу.
З табой мне вежы замкаў па калена!
З табой я не патраплю ў дрыгву.

Дзе разам мы...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ты ад мяне за сотні кіламетраў,
Але шукаю ў цемры позірк твой,
Тваёй пяшчоты цёплая паветра
І сонечны праменісты настрой.

Я для цябе звычайны незнаёмы.
Ты для мяне, як казачны анёл,
Што распраўляе крылы, як знамёны
Нясе па свеце шчасце і любоў.

Маё жыццё і сэнсу ўжо не мае,
Калі цябе не бачу я крыху.
Ад сэрца боль кавалак адрывае,
І, як шальны, кідае ў дрыгву.

Пабыць з табою ўсяго хвілінку,

Дзеля маладзеля?

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

* * *

Дзеля маладзеля?
Дзеля дабрадзеля
Мама доню біла
Вербнаю нядзеляй.

Біла-незабіла.
Біла-галубіла:
– Доля мая, доня,
Што ж ты нарабіла?!
Што ж ты налюбіла?!
Надта ж гонар маеш!
Кінь цану заламваць –
Ручкі заламаеш!
І калі ўжо гэта
Ты паспагаднееш?
Гэтакі хлапчына –
Сэрца лагаднее!
Хутка у вучоных
Будзе чалавеча!
Бачыш,
дом і сад ёй –
Дробяззю… авечай!

Сцюжа

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Зноўку ноч... зноўку вершы пішу
І душу сваю выліваю наружу.
Што ў гэты раз табе раскажу?
Я не ведаю, мабыць пра сцюжу?

Як заўсёды чакаю пачатак зімы,
Подых лёгкі ў паветры іскрыстым,
З каміноў старажытных дыму клубы,
Шаці ўзоры на вокнах празрыстых.

Санак рып па дарожцы ў дзіцяцы садок,
Іх цягнуў я заўсёды з сабою,
Аблыселыя дрэвы, удалечы іх змрок,
Што стаяць ў ціхім сне над вадою.

Змяркаецца...

Ваша адзнака: Нет (35 галасы)

Змяркаецца...
ці Чарадзей.

Змяркаецца…Прыгожа…Толькі сум
падкраўся з пасівелай, шэрай хмары
і ціхенька накінуў шалік дум
на плечы, каб сагрэць, яны як чары,
з яго паўзуць агеньчыкам надзей
майго, цяпер, адзінага ратунку
і разам - непрыкметны Чарадзей,
што запалоніў назаўсёды думкі...

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115090403302

АДЛЕГЛАСЦЬ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

АДЛЕГЛАСЦЬ

Побач –
навароджаная рака
праклюнулася з-пад ледніка,
некуды ўніз пабегла.
І побач –
абветраная твая рука,
так блізка – няголеная твая шчака!
…Абманлівая ў гарах адлегласць…

АСАННА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

АСАННА

Дарога ў асенні верас –
Мая. А твая ўся – з маю.
Ты ў лета прачыніш дзверы,
Што я за сабой зачыняю.

Я міма прайду – не гляну.
Маіх бранзалетаў звёнцы
Спяюць за мяне асанну:
-- Так не глядзяць на сонца…

Не наркотык

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ты ўзгадаеш мне свой сон,
Я адгукнусь гаворкай сціслай.
Абпаліш вершам, нібы іскрай,
Другім даб'еш наўздагон.

Сустрэўшы, не дасі далонь,
А зазірнеш ціхенька ў вочы,
Палае позірк, нібы ўночы
Нязгасны чортавы агонь.

Працверазей, прачнісь хутчэй!
А тое полымя вачэй
Ня тухне зноў... мауклівы дотык...
Я ж чалавек, а не наркотык!

Салодкі прысмак на вільготных губах

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Салодкі прысмак на вільготных губах
Прымусіў забыцца аб зямлі пад нагамі
Адначасова адчуў я і шчасце, і жах
З-за таго, што і не марыў пра гэта гадамі

Шчасце падышло са спіны, нечакана
Агарнула сэрца незямной цяплынёю
Яно, у выглядзе бліскучых вачэй-каштанаў
Якія паднялі мяне па-над зямлёю

А калі прыйдзе той дзень нягоды
І мая душа адплыве на белых ветразях

Каханай

Яшчэ не ацэнена

У цемры душы маёй,
У жудасным свеце жыцця.
Клянуся сваёй крывёй,
Няма чысцей пачуцця,
Што ты парадзіла...

Далонню сумленне адрыю,
З куфара шчасце дастану,
Попелам у сэрцы пакрыю,
Крывавую ірваную рану,
Што ты загаіла...

Дзівосные вочы твае,
Пяшчотныя цёплыя рукі,
Усмешка сонца пралье,
На растання цяжкага мукі.
Што мы пераможам...

Цвік

Цукар кахання

Яшчэ не ацэнена

Дождж прайшоў… халодна,
да касцей мяне працяў…
Апранута сення модна…
Дужа я тады кахаў…

Твая змоклая сукенка,
абдымала плаўна стан.
Дождж па вокнах трэнькаў,
і глушыў падман.

Саладзіла нас каханне,
цукар таяў пад дажджом…
Расплылося яно к ранню,
не пазнаў цябе я днем.

Помніш, Янька...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

* * *

Помніш, Янька, жартаўніца,
Як хадзілі па суніцы?
Мне дзяцінства наша сніцца, -
Ярка ўспыхвае зарніцай.

А забыць хіба маглі мы
Як хадзілі па маліну?
У юнацтве аніколькі
Нам з табой быў лес не колкі!..

Плач пачуўшы жураўліны,
Мы журыцца ці павінны?
Мо, Янінка, зараз разам
Сходзім хоць па журавіны?!.

Мне дзяцінства наша сніцца –

На ростанях

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

Як подых вясновы нам кружыць галовы
У класе дзесятым на ўскрайку зiмы,
Нязвыкла хвалюе нас роднае слова:
Праходзiм «На ростанях» Коласа мы...

Чароўная кветка Палесся, Ядвiся,
Ў юнацкiя сэрцы твой вобраз запаў.
I я свам новым пачуццям здзiвiўся, –
Што свет незвычайней, яскравей мне стаў.

Каму з аднакласнiкаў выпала шчасце
Чароўную кветку кахання знайсцi
I потым не страцiць? Бо ведаю: з часам

Купальская ночка

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Кола палаючы коціцца – сонца,
Быццам ад смеху заходзіцца, сонца, –
Хутка надыдзе Купальская ночка,
Як і дагэтуль, потым бясконца...

Ой, дзяўчыночка, –
Купальская ночка!
Кветачкай ты ў карагодзе-вяночку.
Ой, дзяўчыночка, –
Купальская ночка!
Чый да твайго прытуліўся вяночка?

Вогнішча б’ецца, да зорачак рвецца,
Вогнішча, быццам вялікае сэрца.
Так і дзявочае сэрца трапеча,

Каваль

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Зранку ў кузнi чуцен звон, –
Гэта так шчыруе ён
Мой асiлак, чараўнiк,
Што да сэрца мне прынiк.

Каваля свайго люблю,
Каваля свайго хвалю.
Да яго грудзей магутных
Я галованьку тулю.

Ён ад продкаў мае дар, –
Са стыхiямi ў ладах.
Ўсе пры iм: агонь, метал,
I паветра, i вада.

Любiць месяц цiкаваць
Як нястомны мой каваль,
Калi й ночка настае,
Наша шчасцейка куе...

I Сусвет узнiкнуць змог,

Дзічка

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

А хто ж гэта дзiчку
Ў сад перасадзiў?
А хто ж гэту дзiчку
Ўмела прышчапiў? –
Яблынькай-ранеткай
Дзiчка расцвiла.
Дзiчкаю i мне ты
Дзеўчынай была.

У цябе калючых
Шмат шыпоў было, –
Не адзiн малойчык
Сэрца абкалоў,
Не адзiн адходзiў
Схмурыўшы чало.
Толькi ў гэтым годзе
Стала пець сяло:

А хто ж гэта дзiчку
Ў сад перасадзiў?
А хто ж гэту дзiчку
Ўмела прышчапiў? –
Яблынькай мядовай

Абярэжная песня

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Пахіснецца парой
Шар зямны пад нагамі, –
Я табе, а ты мне
Устаяць памагаем.
Я цябе берагу
Рук сваіх берагамі.
Ты мяне беражэш
Рук сваіх берагамі.

Хмель вясновы
Не раз нам галовы закружыць,
Захлісне з новай сілай
Пачуццяў разводдзе.
І з тваіх берагоў
Я часамі выходжу...
І з маіх берагоў
Ты, бывае, выходзіш...

Толькі знойдзеш, ці страціш –
Ніяк не ўгадаеш.
Толькі нашы сустрэчы
Жаданей з гадамі.

Скрозь перашкоды

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Не ўбачу я тваіх вачэй пяшчоту
І голас твой празрысты не пачую,
Мне не адчуць гарачых вуснаў дотык –
Ніколі я цябе не пацалую.
Усё што ёсць – адныя толькі словы,
Адлюстраванне моўнае пяшчоты.
Не дапаможа лекар адмысловы:
У першы раз кахаем мы, ці ў соты,
Любоў па перапісцы выйшла з моды,
Няма рэцэпту ад хваробы гэтай.
Наканавана нам скрозь перашкоды
Пачуцці сілкаваць няздзейснай мэтай.

Па снезе

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Разам па сугробам, па снезе ў калена,
ішлі мы на свет, матылямі кахання.
Шаптала на вуха,
мне мяцель-завіруха,
што каханне нятленна,
што надоўга, узаемна...

І сціскала руку маю, халодную
што даўно абязкровіла,
і пальчатку модную,
да касцей намазоліла.

Я правальваўся ў снег, падымаўся,
зноў ішоў, ад гарэлкі хістаўся.
Бачыў крылы твае за спіной,
абрываў іх... і зноў у запой...

Першы снег

Яшчэ не ацэнена

Першы снег лажыўся на дарогу,
і кахання дзень настаў апошні.
На каленях я маліўся богу, слезы
неба сціснуўшы ў прыгоршні.

За твае і за мае няшчасце,
адплаціў я з гакам на гады,
ну а шчасце мы павінны скрасці,
з закрамоў жалобы і нуды.

Першы снег сышоў вадой каравай,
сцек у вадазборны люк.
А каханне першае крывавым
у сэрцы следам, увагнаўшы крук...

Адчай

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Думкi апаноўвае скразняк,
Крыўда падразае каранi,
Вочы твае бачыць няма як,
Быць з табою – Божа, баранi!

Слова не скажу табе ў адказ,
Верша, далiбог, не напiшу,
Лёталi скрозь ноч мы толькi раз –
Зараз уратоўваю душу.

Ад кахання адрачыся як? -
"Хопiць, накахаўся, выбачай!"
А на сэрцы палыновы смак,
Слова невымоунага адчай.

09.07.2015

Арыгамi

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я не ведаю, што будзе з намi,
I цi здолею вытрымаць гэта:
Думкi складваюцца ў арыгамi –
Закаханасцi позняй прыкмета.
Думка першая робiцца птушкай,
У паветра iмкнецца, на волю,
Каб табе распавесцi на вушка,
Што каханне не пройдзе без болю.
А другая – прыгожая думка –
Атрымалася сонечнай кветкай,
Будзе добрым табе падарункам,
Пачуцця непагаснага сведкай.
Думка трэцяя склалася ў хатку,

***

Яшчэ не ацэнена

Смутак-як рукой...
Ты-хвіліна зорная.
Ты-мой непакой,
Ты-мае снатворнае.

Ты-сэрцабіцце
У грудзях напеўнае.
Ты-як забыцце
Самае прыемнае.

Ты-як лепшы міг
Шэрай недарэчнасці.
Ты-мой ускалых
На секундах вечнасці.

Падаруй мне ўсмешку...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Падаруй мне ўсмешку Джаконды.
Паміж намі імгла пралягла.
І рукой памашы наўздагон ты,
Што ўсе дараваць мне змагла.

Не з табой вечаровыя зоры
Сустракаць давядзецца мне зноў.
Цябе бачыць у вясельным уборы-
Верх нязбыўных жаданняў і сноў.

З трапяткой і шчымлівай надзеяй
Я блукаю па сцежках у жыцці.
Усе шукаю кахання лілею,
Але цяжка яе мне знайсці.

Адчуваю сябе я тапельцам.

Асалоду несе,асалоду...

Яшчэ не ацэнена

Асалоду нясе,асалоду
Гэты вечар спаткання з табой.
Тонкі водар ліповага меду,
Бы мелодыі той незямной.

Цэлы б свет у абдымкі змясціўся,
Бо п'янею зусім без віна.
Хлапчук-месяц і той пагадзіўся,
Што ў мяне ты такая адна.

Зачарована,быццам па нотах,
Сэрцы песню спяваюць сваю.
Пэўна,мараць яны пра ўзлеты,
Каб хутчэй старт аддаць караблю.

Не патрэбны ім словы прызнання.

Сустрэнься...

Яшчэ не ацэнена

Сустрэнься са мною ў заснежаны поўдзень,
Прыйдзі да мяне ў самую поўню.
Не бойся нічога,не стрэнеш нікога.
Цябе толькі возьме ў абдымкі дарога.

Не кайся прад вечнасцю ў шчырасці думак,
Бо словы-пустое,ці ў гэтым задума?
Да цябе мае сэрца на крылах ірвецца,
Няхай жа твае на прызыў адгукнецца.

Словы ў паветры

Яшчэ не ацэнена

Нiбы перышкi летаюць
Лёгка-лёгка ў паветры
Маi словы: "Я кахаю"
I шукаюць чыё-та сэрца...

Даруй...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Даруй мне за ўчарашні дзень
Адной хвілінай поўнага маўчання.
Даруй за той непрадказальны цень,
Што лег пад ногі нашаму каханню.

Даруй ты мне за подых навальніц,
За верасовы тлум,за шэпт гаючай ночы,
За твой пагляд,што п'е ваду крыніц.
Даруй жа мне,што я за ім пакрочыў.

Я вечнасць прызаву...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я вечнасць прызаву ў сведкі
Свайму каханню.
Няхай жа збудуцца ўрэдку
Мае жаданні.

Ды многага і не прашу-
Мне дайце крылы.
Мой Бог,даруй,даруй,грашу-
Цябе б заўжды любіла.

Да Р.

Яшчэ не ацэнена

Зіма праклінае вёсны.
А я праклінаю памяць,
Што здолела мне данесці,
Што ты для мяне
Радасць.

Вачэй залацінкавых тоні
Мне мрояцца ў жудасцях ночы.
Ніхто словам мне не паможа
Ды памагаці
Ня хоча.

Я рукі да зор узнімаю
І чую іх ціхія шэпты.
Сівер змяняецца сонцам...
Каханне становіцца небам.

Да Р.

Яшчэ не ацэнена

Я буду кахаць цябе
Светла.
І памятаць буду
Шчыра.
Мне неба пакінула
Крылы.
Я іх табе
Пакіну.
Няхай ты жывеш
У строфах,
Душою табе -
Атраманты,
Ты будзеш заўсёды
Побач
У маім невядомым
Заўтра.

Вальс

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Сыплецца,кружыцца жоўтае лісце,
Восень балюе з халодным Дажджом.
Успамінае,як былі калісьці
Прыгожай дзяўчынай і юнаком:

-Дождж,мой каханы,зусім не змяніўся,
Толькі маршчынкі пад вочы ляглі.
Часу няспыннаму ён не скарыўся,
Адзіны і лепшы за ўсіх на Зямлі!

Дождж успамінае,як Восень-дзяўчына
Жоўтыя косы свае распляла,
Шалем пакрыла пагоркі,лагчыны,
Золатам сцежкі ўсе заліла.

Рэўнасць

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Стромкую бярозу зачапае вецер,
Для яго-каханую,лепшую ў свеце,
Толькі прыгажуню гэта не кранае,
Дуба кучаравага горача кахае.

Запляла ў галіны промні-таямніцы,
Белы твар абмыла ў вадзе крыніцы.
Дуб залюбавўся,цесна прытуліўся,
У абдымках страсных аб усім забыўся.

А за імі сочыць вецер нешчаслівы.
Стаў зусім шалёны і такі раўнівы!
Цяжкім сном начамі закрывае вочы,

Маладосць

Яшчэ не ацэнена

Сонныя росы лагчыны,
Вецер сумненняў,падману,
Радасны смех дзяўчыны.
Белыя хвалі туману.

Што ці каго хаваюць
Гэтыя лёгкія цені?
Можа кахаць пачынаюць,
Адкінуўшы страх і сумненні,

Дзёрзка і так незвычайна!
Што зробіш,яны - маладыя.
Пачуцці- чароўная тайна,
Якую ім сэрца адкрые.

Ну чаму? вясковыя замалёўкі

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Ну чаму ты мяне не цалуеш?-
Кпіла баба старому свайму,-
Не абдымеш мяне, не мілуеш,
Пра каханне не кажаш чаму?

Я, як сонца вясной у акенца,
На цябе, мой сівенькі, гляжду,
Цэлы дзень у прыгожай сукенцы
І ў хустачцы новай хаджу.

Ну чаго ты так цяжка ўздыхаеш?
Не пасварышся нават з табой.
Мо Ганэфу яшчэ ўсё кахаеш?!
То чаму ж не жаніўся на ёй?!

Ты паслухай.паслухай,што Метак

Каханню ўсе ўзросты

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ля люстэрка дзед Сямён
Тупацеў заўзята.
Хваляваўся вельмі ён,
Бо збіраўся ў сваты.

Свае вусы падкруціў,
Падміргнуў люстэрку,
У кішэню палажыў
Смачную цукерку.

Натапырыў галіфе
І начысціў боты.
Быў ён трошкі "пад шафе "
З гэтае турботы.

З-пад фуражкі чуб дастаў
І наставіў хвацка.
Потым хуценька схаваў:
"Бо будуць смяяцца"

А суседка ўжо стаіць.
"Жаніха" пільнуе,
Злосна так яму крычыць,

Мне зязюлечка куе

Яшчэ не ацэнена

Па матывах беларускіх народных песень

Мне зязюлечка куе-
Жыці прадракае,
А мой любанькі мяне
Зоўсім не кахае.

Ой, мая ж ты зязюлЯ.
Нагадай спатканне.
Маладая дзеўка я
І хачу кахання.

А зязюля ўсё куе
Жыці, не ўміраці.
Я ж - ад мілага хачу
Дзетак нараджаці.

Ну а птушачка мая
Зразумець не хоча-
Плачу, як успомню я
Васільковы вочы.

Ты кувай,зязюля зноў,
Дзе каханы дружа?!
Маю шмат ужо гадоў.

Дарую

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

ці пра лёс Алены (прысвячэнне)

Не закрылася я,не змагла,
Ад пачуццяў, што нас захіснулі.
Я такою шчаслівай была!
Ну а Вы...Вы мяне падманулі.

Быў яскравым увесь белы свет,
А цяпер толькі шэрыя цені.
Вы парушылі наш запавет
Неяк хутка, амаль у імгненне.

Ах, не трэба нічога казаць!
Апраўданні гучаць няўмела.
Вы не можаце шчыра кахаць.
І ў душы маёй нешта згарэла.

Вам здаецца, навошта пішу?

Супярэчнасць

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Не хачу болей Вас кахаць.
Не магу і не буду болей.
Толькі б сілы хапіла сказаць,
Што кахаю Вас паміж волі.

Вашы вусны-палын і мёд.
Не стрымаць мне сваю абарону.
Вашы рукі-агонь і лёд.
Як мне вырвацца з іх палону?!

Вашы вочы,бы два віры,
Закружылі мяне,зацягнулі.
Так бушуе вясна на двары!
Не на доўга мы к ёй зазірнулі.

На два сэрцы адзін магніт,
І такі,што не адарвацца.

Досыць

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

-Ты пацалуй мяне,мой мілы,
Бо нешта я засумавала,-
Жанчына любага прасіла,
Пяшчоты мужавай чакала,-

Пагавары са мной,каханы
І паглядзі ў мае вочы,
Я аднаму табе аддана.
А муж не слухае,не хоча:

-Я так стаміўся на рабоце!
На працы дзень,бы тая яма,
Нічога не было ў роце!
(На каўняры-памады пляма).

У вачах жанчыны не ўбачыў
Адчай і боль ад гэтай здрады.
-Не здагадалася.-адзначыў,

Тайна

Яшчэ не ацэнена

Зноў чакаеш мяне ноччу зорнай.
Ціха стукне каменьчык ў акно.
Тоне месяц ў цемры азёрнай.
Усё паснула навокал даўно.

Сонны вецер зачэпіць бярозу,
Пад якою абдымеш мяне,
Твае вусны збяруць мае слёзы,
Нас пяшчота з табой захісне.

Зорны вэлюм накрые,зхавае.
Салавей,музыкант залаты,
Нам на струнах душы заіграе,
Што кахаеш,прызнаешся ты.

Заказыча нам вочы світанак,
Загарыцца агнём у расе.

Дыямент кахання

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

Няма яго,мусіць,на нашай Зямлі.

Вядзьмак яго любую плакаць прымусіў,
Святлом дыяментаў яе счараваў.
"Не любіць!Забыўся"-
Нягоднік ёй хлусіў
І Знічкай да Ночы падманам паслаў.

Каханы дзяўчыну стагоддзі гукае,
У кожны каменьчык з надзеяй глядзіць.
"Не тая!"- з адчаем у цемру кідае,
І коціцца зорка,па небу ляціць.

Жаданне сваё я хутчэй загадаю,
Бо скора патухне брыльянтавы свет:

Прыварот

Яшчэ не ацэнена

Я прыгатую свой напой,
Бы ў час мінулы чараўніца.
Туды закіну смутак свой
І дам каханаму напіцца.

Ён вып'е зелля,бы вады,
Яму не справіцца з падманам.
А яго вочы назаўжды
Густым засцелюцца туманам.

Не ўспомніць ён сваё імя,
Сваю каханую забудзе.
Цяпер у думках буду я!
Мяне адну кахаць ён будзе.

Амаль гатовы прыварот,
Кіпіць жаданне ракавое.
Адпраўлю любаму зварот
Свайго адчаю,неспакою.

Закаханыя

Яшчэ не ацэнена

Усхваляваная вершамі С.Ясеніна

Скучаравіць дрэвы вецер на ўзлеску,
Пацалуе сонца ломкую пралеску.
Я з табой да рання ў гаі заблукаю,
Як дайду дадому,нават не згадаю.

І не аглянуся, крочу безваротна.
Абдымай,каханы, і цалуй пяшчотна.
Быць хачу шчаслівай і кахаць бязмежы,
Разарваць умоўнасць,перакрэсліць межы.

Сябра-лес схавае ад людскога вока.
Завядзі,мой любы,ты мяне далёка.

Воскресный вечер

Яшчэ не ацэнена

Воскресный вечер, тихий вечер,
Свет фонарей тяжелый, тусклый.
Уставший город, место встречи –
Наш переходец захолустный.

Тогда же было все иначе –
Бродяги-музыканты, песни,
Глаза у нас горели ярче,
И души рвались в поднебесье.

Я знал, что просто так не может
Затухнуть дикое веселье –
Сюрприз наутро, дрожь по коже,
В груди приятное волненье.

И вот лечу тебе навстречу,
Часы, минуты на исходе,

Не глядзець на цябе

Яшчэ не ацэнена

Надакучыла ўсё, тармазіць інтэрнэт,
Тэлевізар хлуснёй ў маю галаву б’е.
Калі верыць усяму, што вакол без цябе,
Літаральна зыйду, з”еду з глузду ў сне.

Сны міжволі грымяць, грудзі рвуць на шматкі,
Там заўсёды з табой я, без цябе аніяк.
Я прачнуцца баюсь, стогнам боль на лісты,
Дзе жалею сябе і кляну горка так.

Кожны вечар сяджу, бачу пары на плошчы,
І мой першы паверх не дае шанец выжыць,

М. П.

Яшчэ не ацэнена

Выпадкова рукаў акунаю ў каву, верагодна, я сённяшняй ноччу не спаў
Маршруткі-ложкі, будзьце ласкавыя, Керуак пра такое зусім не пісаў
Памылкова лічыць, што пад коўдрамі іншых літаральна адлегласці скоцяцца ў час
Срэбра ночы схавае, збянтэжыць і знішчыць, бо агульная ніша, ды іншы клас
Там рака падзяляе на існасць і вільгаць, камяніцы глядзяць, ім справы няма

Пачынае з новага радка...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Пачынае з новага радка
Кожны год вясна свае адлігі.
Сонцам напаўняецца рака
I гайдае воблакі і крыгі.
Ты мяне хоць крыху пагайдай,
Маладосць за воблакі аддай.
Толькі знаю, што не аддасі,
Дык нясі у мора іх, нясі.
Тут я з той, харошаю, сядзеў,
На такія ж воблакі глядзеў,
Ды сплылі яны даўно з вадой
I забралі мілую з сабой

Не рві, салоўка, сэрца мне!

Яшчэ не ацэнена

Не рві, салоўка, сэрца мне
сваёю страсцю салаўінай!
Не расчуляй да слёз, о не! —
вось так і ён спяваў і... згінуў!

І болей шчасце не прароч—
і не цёцёхкай, і не ценькай!
Дай мне забыць пра тую ноч:
калі са мною быў мілЕнькі!

Па ім сумуе лес і гай,
бярозкі плачуць і яліны...
Малю, хоць ты не выклікай
амаль забітыя ўспаміны!

Што з намі сталася, чаму?
За што — такія вось пакуты?

Я ВЕДАЮ ЦЯБЕ ВЕК

Яшчэ не ацэнена

Здаецца,
я ведаю цябе век.
Той век,
што помню сябе самога.
Азярынкі вачэй,
з берагамі пушыстых павек.
І позірк,--
цёплы такі,
не строгі.
Мне мроіцца: -- помню
пяшчоту, лагоду і смак,

Далонi

Яшчэ не ацэнена

Няголенай шчакой к тваім далоням
Прыльну ў гадзіну калі цяжка мне,
Даруй усё ў пяшчотным іх палоне,
І дай спакою, быццам як у сне.

Даруй мяне, што ўсё не так грунтоўна,
Мае пачуцці біліся як шкло…
Далоней не адводзіш ты чароўных,
I мне здаецца: з цемры лье святло,

Здаеццая, у палоне гэтым, мабыць,
Дакладны растлумачыць сэнс жыццё...
Цяпло далоней прымушае марыць
Пра вечнае кахання адкрыццё.

i без прабачэння, i без развiтання...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

У змрочаны твар
моцна харкае дождж,
і вецер ірве
парасон на анучы,
лупцуючы бруямі
ўпоперак, здоўж,
і жорстка, і рэзка,
і вельмі балюча…

…і вельмі балюча
зноў вусны кусаць.
Cпазніўся ў жыцці
да табе на каханне.
аднойчы вось так
адыйду ў непагадзь.
I без прабачэння,
і без развітання…

КАЗКА

Яшчэ не ацэнена

...Ён казау мне: "Там, дзе хвалi,
Там, дзе ветразь-карабель,
Ёсць цудоуныя каралi,
Ззяе казачная бель..."

I ад гэтага трызнення,
Квету воч i лёту слоу,
Я сама - дзiця натхнення
I сама - другiх асноу!..

Можа, ёсць табе такое,
Каб геройстваваць навек,
Але ж iншаю рукою
Супакойваеш ты здзек;

Хай i буду я журыцца
За празмерны мой давер,
Але шчасце ё - скарыцца,
Адлажыць - назад - каунер;

ЗДАЕЦЦА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Здаецца,
я ведаю цябе век.
Той век,
што помню сябе самога.
Азярынкі вачэй,
з берагамі пушыстых павек.
І позірк,--
цёплы такі,
не строгі.
Мне мроіцца: -- помню
пяшчоту, лагоду і смак,

Каханне

Яшчэ не ацэнена

Не шукай словы: я разумею цябе,
Тваё сэрца гаворыць прыгожа.
Не пакідай мяне! Так добра з табою побач...
У сэрцы тваім - мелодыя.
Хачу быць з табою заўсёды я!
І не важна, колькі дзён пройдзе тут,
Колькі гадоў праляціць - я веру
Мы будзем з табой добры сон сніць...
Любоў, каханне...
Не ведаю, што здарыцца са мной,
Калі цябе не стане...

Ціхутка вецер хвалі гоніць

Яшчэ не ацэнена

Ціхутка вецер хвалі гоніць.
Плывуць няспешна,думкі тояць.
Няма нікога,адзін лебядзь.
Ім яго думкі добра ведаць.
Яны з ім разам пасумуюць.
Ўсе пачуцці з глыбі адчуюць.
Як тут любіліся,кахалі.
Як шыйкі ў сэрца выгіналі.

Вяртайся

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

і колькі б часу не прайшло –
чакаць цябе заўсёды буду.
ты даў убачыць мне святло,
ты даў адчуць кахання цуды.

тваім прыемным галаском
хачу напоўніць кожны ранак.
і колькі б часу не прайшло –
вяртайся да мяне, каханы.

Здрады

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Здрады

Я здраджваю табе з іншымі.
Іх шмат у мяне. Вось так.
Адзін – Фрэдэрык, музыка.
Другі – мастак.
Трэці паэт –
Няхай будзе Язэп.
Стой, забылася,
Яшчэ адзін ёсць – Пастэрнак.
Я іх партрэтамі сцены свае
Увешваю, як зімой ялінку.
А твой схавала.
Не памятаю ўжо, дзе.
Запіхнула ў нейкую скрынку.
О, толькі б ты ведаў,
Што за кампанія ў мяне крутая!

І зноўку колы, зноў цягнік...

Яшчэ не ацэнена

І зноўку колы, зноў цягнік.
І зноў кудысці бегчы.
З’явіўся хлопчык той і знік
І лёг на горад вечар.

Ты памятаешь рукі тыя,
Што так утульна абдымалі.
Чароўныя і дарагія
Яны цябе трымалі.

І вусны смачныя нібы
Зімой марознае паветра.
Ён дакранаўся і тады
Ніхто не быў патрэбны.

А ноччу,разам у цішы,
На небе вы лічылі зоркі.
І болей не было мяжы,
І пачуццё было так тонка.

Хацелася табе ў вырай,

Шчырае сэрца

Яшчэ не ацэнена

Чаканяць хвіліны
Імкненні кахання.
Але што калі гэта
Адны датыканні?

Мы раніцай
Не верым у растанне,
А увечар ёсць
Сумневы ў каханні.
Няма за што сэрцы
Нядбайна ранім
І прымяраючыся
Ізноў усё паўтараем...

А гэты мір адзіны -
І усё што перадалі
Праз нейкія гадзіны
Зваротна атрымаем.

Калі мы шчырыя -
Павінны быць і сталыя.
Хто не жадае болі,
Той рабіць не будзе раны.
Усе што мы ёсць -

Дзень закаханых

Яшчэ не ацэнена

Свята народнае - дзень закаханых!
Узаемна дораць падарункі - пары,
Узаемна кажуць ласкавыя словы,
Каханнем сэрцы напаўняюць, безумоўна.
Кажуць адны, - вось паганскае,
Стара Рыма, Луперкаліі грамадскія.
Фестываль кахання і ўрадлівасці,
Ня іншае, як абразлівасці.
Другія бачаць сэнс ў іншым,
І ўзгадваюць аб Валянціне Рымскім.
Які таемна маладых вянчаў,
Жыццю і дабрабыту павучаў.

Гэтая мая

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Гэтая… мая закаханасць
Выглядае, як недаспелая вішня,
Як алая кветка без сцябліны.
Але… гэта няправільна. Казаў
Так і ты…

Памылілася. Каханне ўсё ж нараджаецца,
Расце з карэнчыка, калі ёсць глеба.
Парастак – і чырвань…
А з табою…

Кожны твой вечар быў акрэслены
Маім крыжом…
А ўсё… Вышэй, адтуль…

Каркадэ

Яшчэ не ацэнена

Пакаркадзім. Пачнем каркадзіць.
Неабходна пачаць.
Каркадэ – код чырвані;
Кахання й мілосці.
Пранікнёнасць…

А ты мне падабаешся

Яшчэ не ацэнена

А ты мне падабаешся:
Твой швэдар… Такі цёплы. Пяшчотна-кафейнага колеру.
Твае валасы… Такія падатлівыя.
А ты сам… Ты такі прывабны.
Ты шыкоўны. Такі.

Не кажы мне, я саромлюся

Яшчэ не ацэнена

Не кажы мне, я саромлюся

Не кажы мне, я саромлюся…
Я хачу цябе адчуваць.
Коўдрай мягкаю я прыкроюся,
Цеплынёй пачну захінаць.
Буду дыхаць на поўныя грудзі!
Як заўжды.
Удыхаць саладжавы твой пах,
Больш ніколі не разам не будзем.
Правалюся ў сутонне падпах.
Тваіх.
Бо я твая.
Ты палоніш мяне безупынна,
Я не ведаю, хто ты… і з кім.
Але першыя крокі – наіўна…
Барані нас, святы Валянцін!

Той , хто кахае...

Ваша адзнака: Нет (2 галасоў)

"Той , хто кахае,-
Чалавек сапраўдны",-
Услед за паэтам
Паўтараю я.
Адзіная, святая праўда,
Пакуль жыве і круціцца
Зямля.
Каханне нараджае шчасце,
Каханне ўзвышае чалавека,
Каханне не дай, божа,
Красці ,
І расцвіце каханне
Аж навекі.
Той , хто кахае,-
Чалавек сапраўдны,
Няма вышэй кахання
І любві -
Вялікая, святая праўда
Жыве і квітне
На зямлі.

Я казала...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я казала "люблю!"
Гэта значыць , прызнала
Чалавека ў табе
І ў сэрцы сваім.
Тваіх пісем чакала,
Вельмі доўга чакала,
А яны не ляцелі,
А яны не ішлі.
Можа, цяжка табе,
што не хочаш і думаць
Пра мяне і мой "казачны" лёс,
Галаву ў журбе
Я схіляю да долу
І не хочу пушчаць сваіх слёз.
І жадаю табе я дабра ў дарозе,
І святла, і надзей, што
Да шчасця вядуць,
І здароўя табе, тваім
Блізкім ў трывозе

Не сыходзь…

Яшчэ не ацэнена

Не сыходзь, будзь побач.
Усё рушыцца? Ну i хай.
Калi ласка, у апошнюю ноч
Чалавецтва мне "Good bye"
Не скажы, родная мая,
Бо жыву цябе дзеля.

Твая душа мне родная такая,
А ўсмешка, сама таго не зная,
Узяла ў палон, палон такi,
Не як заўжды, бо салодкi.

Твае вусны чырвоныя, нiбы лал,
Твае вочы глыбокiя, як Цiхi акiян.
I насамрэч я даўно ўжо не мал,
Бо жонка ты мая (гэта не падман).

Як?

Яшчэ не ацэнена

Не разумею я ўвогуле,
Як у цвярозым розуме
Можа чалавек забыць
Чалавека, без якога жыць
Ён не мог нi хвiлiны,
Што жа казаць пра гадзiны?

Як так у людзей атрымалася,
Што памiж нiмi сталася?
Праз што яны знянацку забылi,
Як адзiн аднаго без рэшты любiлi?

Не ведаю я сам анiяк зусiм,
Як нармальна хоць пару хвiлiн
Без сваёй роднай пражыць,
А як мне тут у адзiноце быць?
Напэўна, гэта немагчыма,

***

Яшчэ не ацэнена

Я заўжды нешта любліла
і не любіла,
Мне штосьці падабалася
і штосьці-не,
А сёння я пакахала,
І ўсе мінулыя словы сталі белымі на белай паперы.
Засталося "Кахаю".
Чырвонае.
Пасярэдзіне.

Мора

Яшчэ не ацэнена

Мора

Я прачынаюся ў халодным ложку,
У бялізне колеру мора.
І хвалі яго гайдаюць паверхню.

У абдымках роднай пустэчы - ...цёпла.
Але толькі таму,што на мне зімовая коўдра.
І зараз мне не ўцекчы.

Балансуючы акрабатычна між
Рэальнасцю і сном
Я чую,што няма паветра для нас двох.

І запозна мяняць каардынаты
Ў стасунках,што нагадваюць краты.
Хіба варта пакінуць мора,
А ў ім частку мяне...

Пра май

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Коўш Мядзведзіцы
вісіць над уваходам
у родны дом.
Нашы вішанькі
схіліліся над плотам.
За вуглом -
дзве фігуры.
Шэпча ноч ім таямніча
штось пра май...

Коўш - за хатай.
Маці кліча!
Усё!
Бывай!

Мы развіталіся з табой...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Мы развіталіся з табой у ясны сумны дзень,
Мы вышлі з кватэры, вярнуліся зноў.
Прыметы дрэннай лёг сумны, чорны цень,
І сапраўды расталіся з табой.

Глядзела сумна на мяне,
Глыбокія хавала вочы.
І ўбачыў я ў вачах на дне
Слязу растання чорнай ночы.

Бывай, бывай, цябе кахаў я…
У дажджлівы дзень і ў радасць сонца.
Забудзь пра час, у канцы траўня,
Бо я знікаю на бясконца…

У парыве вечнага імкнення

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

У парыве вечнага імкнення,
Блукаў па краю пустаты,
Шукаў я там душы свячэнне,
Крыніцу светлай чысціні

Я верыў, марыў, спадзяваўся,
І раптам убачыў: “Вось яна”,
Як збожжа чысціцца ад пустазелля,
Ачысцілась мая душа

Ад цемры смутку, цяжкіх крокаў,
І тлена ўсіх дурных надзей,
Уратавала ад злых зрокаў,
Святлом душы сваёй агней

Агонь ў вачах свяціў пяшчотна,
Як быццам у іх уся дабрата,

Аберуч

Ваша адзнака: Нет (4 галасоў)

АБЕРУЧ

Аберуч заплюшчу твае вочы,
Кранацца да цябе ты мне дазволь,
Мы паляцім кудысьці ў ночы,
Адтуль не вернемся зусім...

Аберуч я збудую нашу хату,
Там будзе свет, прастор, дзіцячы смех.
А пройдзе час – і сын абдыме тату,
Дачушка косу маці запляце…

Аберуч за жыццё трымацца будзем,
Як я цябе трымаў у галалёд,
Чакаць - і дачакацца:
Адчуць сапраўдную любоў…

І сонца цеплынёй адорыць,