Заліць гарэлкаю свой боль,
У дзікіх танцах растварыцца,
Заснуць і адчуваць спакой,
Каб зноў прачнуцца і напіцца
Забіцца як мага далей,
У цішыні заплюшчыць вочы,
Пад коўдру лезці, - там цяплей,
І пражываць застатак ночы
Трымаць надзею ў душы,
Мо атрымаецца забыцца?
Але ты колькі не крычы,
Адзіны выхад зноў напіцца
І асэнсоўваць пытанне,
Мысліцеля прыняўшы роль:
Чаму такое светлае каханне,