Вера Буланда

Крынічка мая дарагая...

Яшчэ не ацэнена

Крынічка мая дарагая,
Куды ад мяне ты ўцякаеш,
Не хочаш, напэўна, сказаць,
Дзе шчасцейка мне адшукаць?

Якое так шчыра чакаю,
Як лепшую страту, гукаю,
Чаму, як пад вейкай сляза,
Не хочаш нічога сказаць?

Крынічка мая залатая,
Старонкі юнацтва гартаю,
Але як рачулкі ваду
Яго не вярну, не знайду.

Крынічка ў тумане блукае,
Спяшаецца і не жадае
Зноў мне пра цябе расказаць,
Каб высахла ў сэрцы сляза.

КАХАННЕМ Я НЕ АТРУЧУСЯ

Яшчэ не ацэнена

Забыцца на цябе ці ўспомніць,
Ці успаміны пачакаюць?
Не-не, ды ў сэрца вераломна
Без запрашэння набягаюць.

І не даюць душы спакою,
Ні сну нармальнага, ні песні.
Ну што, скажы, са мной такое?
Хоць не чакаю напрадвесні,

Ды і ў асеннюю лістоту,
Ні ў сцюжу зімнюю цябе я.
Даўно вядома, што ніхто ты,
А ўсё ніяк не зразумею,

А ўсё ніяк не атручуся
Каханнем гэтым беспрасветным.

БЫВАЙ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Скажы сваё “бывай”
І назаўсёды знікні,
Там вырасце трава,
Дзе мы стаяць прывыклі.

Ніяк не ўспамінай
І з сэрца свайго выкінь,
Скажы сваё “бывай”
І назаўсёды знікні.

Хай спаляцца масты
За нашаю спіною.
Ну што ж, такі ўжо ты,
Ну што ж, раз не са мною…

Скажы, скажы “бывай”
І з сэрца свайго выкінь…
Ты просіш дараваць?
І…падазрэнні зніклі.

Забыўся, ці проста стаміўся...

Яшчэ не ацэнена

Забыўся, ці проста стаміўся
Ад розных жыццёвых нягод.
Ты нават даўно мне не сніўся,
Схаваўшыся за гарызонт.

За лесам, за рыскаю рэчкі,
Гуляе там рэха – як боль,
І ўспомніць цябе – небяспечна,
Хоць з рэхам сустрэцца дазволь.

Дазволь цябе памятаць сонцам,
Заранкаю доўга гарэць,
Дазволь цябе раніцай роснай
Аднойчы, як Бога, сустрэць.

ТРЫЯЛЕТ

Яшчэ не ацэнена

Я цябе кахаю без пытанняў,
Без дазволу шчырага на гэта.
Не шукаю ў шчасці апраўдання.
Я цябе кахаю без пытанняў.
Пройдуць хай зіма, вясна і лета,
Хай задоўжыцца і восенню чаканне, –
Я цябе кахаю без пытанняў,
Без дазволу шчырага на гэта.

У МАЁЙ КАМПЕТЭНЦЫІ

Яшчэ не ацэнена

У бакале шампанскае пеніцца,
Шакаладам закусваю горыч.
Адаб’ю я цябе ад саперніцы,
Ад зямных і нябесных зорак.

Адваюю ад спраў аж да пенсіі,
Заваюю і сэрца, і старасць…
Ну, чаму не ў маёй кампетэнцыі
Пра адзінага ў свеце марыць?

НАІЎНАСЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Б.С.

Пасля сустрэчы, пасля белых лілій
Вярнулася наіўнасць смешнай госцяй,
Было мне добра – ты мяне акрыліў,
І я лятаю ў нашай маладосці.

І сонца заіграла ў кожнай кветцы,
Іх дожджык срэбрам чыстым абмывае,
І цесна-цесна радаснаму сэрцу,
Якое аднаго цябе кахае.

Я смяртэльна баюся...

Яшчэ не ацэнена

Я смяртэльна баюся,
Што страчу цябе.
Неадрыўна малюся
Ў самотнай журбе.

Я не верую ў Бога,
А веры даю
У святую дарогу,
У вернасць тваю.

Аддаляешся раптам –
Аж сэрца замрэ.
Мне паверыць у страту –
Як з сонцам згарэць.

Буду ветрам пяшчотным
Цябе саграваць,
І ранейшай ахвоты
Мяне цалаваць

Не губляй хуткім часам,
Я шчыра малю.
Заставацца сам-насам –
Як легчы ў зямлю.

Я смяртэльна баюся:

ЖЫВУ ДЛЯ ЦЯБЕ

Яшчэ не ацэнена

Тая, што пакахаў ува мне,
Якою, як вокам сваім даражыш,
Якая астудзіць заўсёды твой гнеў
І дапаможа бяду перажыць,
Магчыма, не лепшая і не ўзор
Пяшчоты, сціпласці і дабраты…
Жыву для цябе, каб не зведаць дакор,
Каб мною быў задаволены ты.

НЕ БУДЗЕМ ГОРДЫМІ

Яшчэ не ацэнена

Раса халодная
Твой след адзначыла.
А я, свабодная,
Каханне ўбачыла.

Пайду па следзе я,
З табой сустрэнуся,
Мяне як зведаеш, –
Нідзе не дзенешся.

Туманы белыя
Над рэчкай выгушчу.
З сваёй пасцелі я
Цябе не выпушчу.

Рабіна горкая,
А я салодкая.
Не будзем гордымі –
Жыццё кароткае.

ЗДРАДА

Яшчэ не ацэнена

Нічога ты мне не парадзіш,
Не прыраўнуеш ніколі,
Табе пачынаю я здраджваць
Насуперак сэрцу і волі.

Ну што ж, хай буду распуснай,
І з кожным, напэўна, страснай.
Чаму ж, выціраючы вусны,
Я чую сябе няшчаснай?..

ПАД ДОЖДЖЫКАМ

Яшчэ не ацэнена

Хай дзень задоўжыцца
І спыніцца імгненне,
Калі пад дожджыкам
Каханне – на каленях.

І лужы варацца,
І пеняць, як ніколі.
Хай мама сварыцца
І тата не дазволіць…

Збяжым. Да нітачкі
Ізноў з табой прамокнем,
Пад тонкай світачкай
Да раніцы замоўкнем.

ВЯСЕННІ НАСТРОЙ

Яшчэ не ацэнена

Калі кіпяць сады ў салодкім маі
І сыціцца зямля ад навальніц,
Я адчуваю, быццам незямная,
Я – лепшая з тутэйшых маладзіц.

Дзіўлюся і сама шчаслівым зменам,
Якія адбываюцца са мной.
Хай толькі хто не стане на калена
Перад такой багіняй незямной.

Хай паспрабуе толькі хто адмовіць
У хуткім вальсе каля трох бяроз,
З якімі я даўно ў вясёлай змове:
Злачынцу адпраўляць на востраў слёз.

КАЛІ ВУСНЫ АБ ШЧАСЦІ МАЎЧАЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Цецеравай Т.

Без цябе светлы Санкт-Пецярбург
Хмурыць вочы і ўдзень і ўначы,
Лёсу нашага змераны круг –
Ад якога ніяк не ўцячы.

І павер, я зусім не вар’ят:
Ад жадання пабачыць цябе
Кіну горад – былы Ленінград,
Толькі б побач з табой аслабець.

Толькі б вочы у вочы глядзець,
Адчуваць дотык родны пляча,
І забыцца на свет, на людзей,
Калі вусны аб шчасці маўчаць.

Калі сэрцы і пульс ва ўнісон,

НЕ ПАКІДАЙ

Яшчэ не ацэнена

К.У.

“Не пакідай!” – ужо ў рэанімацыі
Прасіла і маліла я, а ты –
Далёка ад мяне быў у прастрацыі –
Краіне болю, жалю, нематы.

“Не пакідай!” – як ты, бездапаможная,
Злавалася на ўсё і гэты лёс,
Надзеі выклікала асцярожныя,
Хавалася, каб ты не бачыў слёз.

Адно шкада, што так і не паверыў мне,
Што праўда, не хлусня – адзін за ўсіх.
І твой пакой – адна мая імперыя,
Дзе шанаваў ты кожны мой уздых.

РАСЧАРАВАННЕ

Яшчэ не ацэнена

Несумненна, што ты выпадковы,
Не, не сябар і нават не госць.
Я шукаю ад слоў тваіх сховаў
І ўцякаю ў сваю маладосць,

Дзе прывольней ад многагалосся
Той прыроды, з якою жыла.
Ну, а што зразумееш – здалося.
І таму назаўсёды ўцякла.

Не шукай ты мяне ў разнатраўі,
Не гукай у лясным гушчары.
Абыякавасцю абняславіў,
То аб чым нам цяпер гаварыць?

Не хачу нават згадваць у словах,

НЕЗАВЕРШАНЫ НАЦЮРМОРТ

Яшчэ не ацэнена

Я размаўляю з нематой:
З нямымі сценамі і столлю,
З крыштальнай вазаю пустой,
Напоўненаю звонкім болем.

Я размаўляю не з табой,
Калі ўтрапёная, нямая.
Мне не патрэбны звонкі боль
І ваза на стале пустая.

Адмоўлюся ад нематы
І стану шчыраю з табою,
Як толькі вазу ўквеціш ты
І сэрца вызваліш ад болю.

ДЗВЕ АДЗІНОТЫ

Яшчэ не ацэнена

К.У.

О, як патрэбен побач блізкі,
Хто мог бы шчыра прыгарнуць.
Нарэшце, зблізіліся ў Мінску
Дзве адзіноты у адну.
Як нітачка з іголкай, разам:
Плячо хінецца да пляча…
Дай мне салодкі лёс адразу,
Дазволь аб горкім памаўчаць.

НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Чаму не можаш зразумець,
Каб прыязджаць не пагасціць,
А каб, нарэшце, адагрэць
І ні за што не адпусціць.

І спачуванне – лепш без слоў,
Для апраўдання – ты адзін.
О, як не быў са мной даўно…
Адну хвіліначку знайдзі.

Прыходзяць – непазбежна – смерць,
І сум, і гора, сорам, боль.
Чаму не можаш зразумець:
Жыць наканована з табой.

Над лёсам век – дамоклаў меч:
Ціскі, цвікі і страшны суд.

ЗАГАДКА НА ЗМЯРКАННІ

Яшчэ не ацэнена

Ты велічная будзеш у маўчанні,
Прыгожая ад трапяткога слова,
Чароўнаю загадкай на змярканні,
Калі прымусіш пакахаць нанова
Мужчыну, што пагрэбаваў аднойчы
Тваімі вуснамі, саспелымі для шчасця,
Вачыма-вішнямі, тым позіркам дзявочым,
З якімі лёгка быць на ўласным свяце!

СОН

Яшчэ не ацэнена

Прысніўся незвычайны сон,
Што быццам на банкеце
Мне падарылі парасон,
Мне падарылі парасон,
Канваліяў букецік.

Што быццам гэта быў мой прынц,
Такі няўлоўны днямі.
І мне заўсёды толькі сніць,
І мне заўсёды толькі сніць,
І жыць такімі снамі.

Баюся ранкам уставаць,
Каб не збянтэжыць яву,
Калі не прыйдзе ратаваць
І сон са мной перажываць
Сапраўдны прынц ласкавы.

ЛЕТНЯЯ НОЧ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ах, ночанька, ноч летняя –
Са мною зноў няветлая,
Нямілая і слёзная:
Нібы зімой, замёрзла я.

Замёрзла – не сагрэюся,
Паверыла – зняверуся,
Што палічыла слодыччу,
Пакаштавала з горыччу.

Ах, ночанька, ноч летняя –
Менш цёмная, больш светлая,
Для закаханых мілая…
Няўжо не адлюбіла я?

ХАЙ БЫ ТАБЕ ЗДАРОЖЫЦЦА

Яшчэ не ацэнена

Доўжыцца вечар, доўжыцца,
Цягнецца дзень за днём,
Хай бы табе здарожыцца
Ды пад маім акном.

Хай бы табе здарожыцца –
Стомлены, адпачні.
Хай шмат разоў памножыцца
Свята адной начы.

Ты не блукай дарогамі,
Што не ў мае сады,
Хай бы табе здарожыцца,
Покуль шчэ малады.

Доўжыцца вечар, доўжыцца,
Следам – кароткая ноч,
Хай бы табе здарожыцца
І… не прапасці з воч.

НЕЗАНЯТАЯ

Яшчэ не ацэнена

Сцежкі вытапчу я ў травах,
Непакошаных, нязжатых,
Каб забыцца там на славу
Адзінокай, незанятай.

Не трапляцца каб на вочы
Улюбёных і зласліўцаў,
Каб нікога не сурочыць
І ад крыўды не стаміцца.

Каб адчуць невінаватасць,
Калі ў травах адшукае,
Непакошаных, нязжатых,
Хто адну мяне кахае.

Як заранка вячэрняя, сцежкай збягу...

Яшчэ не ацэнена

Як заранка вячэрняя, сцежкай збягу,
Зноў прыгожая ўся – не спазнюся,
І сыду да цябе я ў траву-мураву,
Да каленяў і рук прыхінуся.

Будзе шчыра дзівіцца на нас маладзік
Сваім вокам даволі зайздросным,
Быццам сціплы святар або наш вартаўнік,
Ці то шлюбу вячэрняга хросны.

Хціва раніцай ён за гушчар уцячэ,
Следам зорка за ім дагарае.
І, стаіўшыся, сэрца на хвілю яшчэ
У абдымках тваіх замірае.

Прачнуцца – і з вамі сустрэцца...

Яшчэ не ацэнена

Прачнуцца – і з вамі сустрэцца.
З усмешкаю вашых вачэй.
І сэрца ля вашага сэрца,
І плечы – ля вашых плячэй.
І думкі адны, і жаданні,
І мы ва ўсім свеце адны…
Якое цяжкое чаканне
І… аднастайныя сны.

ВОСЕНЬСКАЕ

Яшчэ не ацэнена

Г.М.

Восень асыпае золатам і срэбрам
Ласкавымі пырскамі верхавіны дрэў,
Зразумей, нарэшце: нам з табою трэба –
Ля знаёмай ліпы каб мяне сустрэў.

Наша аксамітная ўжо вясна мінула,
Пераспела лета буйнай збажыной.
Я з табой ад шчасця доўга б не заснула,
Лашчылася б смела ў лістападны рой.

І сцяжынка зараз адцвіце грыбная,
Зімняя бялізна ахіне зямлю.
Ці пачуцці з холаду хоць калі мінаюць?

ПРЫВАРАЖУ

Яшчэ не ацэнена

А я імя сабе яшчэ зраблю:
Не заўтра ж паміраць, як ты, сабралася.
А ўсё таму, што я жыццё люблю,
І што ў цябе па вушы закахалася.

І годнасць я, нарэшце, дакажу:
Не век жа ныць, маўчаць і прыстасоўвацца.
Аднойчы і цябе прываражу –
Ад пожаду ці будзе сіл адмовіцца?

У АПОШНІ РАЗ

Яшчэ не ацэнена

Засмяглі вочы ў стомленым чаканні,
Палынна-горкім позіркам лаўлю
Тваё такое блізкае дыханне,
Тваё “Мая на ўсё жыццё. Люблю…”

І стоена, і сцішана-нячутна
Да ног бярозка хіліцца: “Адна?”.
Закаштаваўшы слодыч спелых вуснаў,
Ты тут п’янеў без п’янкага віна.

Лавіў вачэй гарэзлівых смяшынкі,
Кахання выварожваў берагі,
Шукаў да сэрца лёгкія сцяжынкі,
Пакінуў жа густыя пісягі.

СУСТРЭЧА

Яшчэ не ацэнена

Б.С.

Знаходка ты мая – праз столькі год!
Я разгубілася, не ведаючы выйсця
З пачуццяў тых. Нібыта крыгаход
Панёс мяне адну і не спыніўся.

А ты на беразе застаўся – без мяне,
І не адзін, хутчэй, не адзінокі.
Адноўленых прыгодаў не міне
Мой лёс – такі неапраўдана горкі.

І вуліцы, і горад, і мой дом
Спынілі раптам без цябе дыханне.
Шукаю, не знаходзячы слядоў
Майго адзінага сур’ёзнага кахання.

ЧАС ЗАЛЕЧЫЦЬ

Яшчэ не ацэнена

двурым

Ці час праведзены ў журбе,
Ці ў весялосці цэлы вечар,
Ці то зусім заняцца нечым,
Ізноў я чую ля сябе
Твае аголеныя плечы.
Ты абяцаў. Схіляўся бэз.
А кветкі, нібы тыя свечкі…
Гарэлі вусны. Кляўся:
без
Мяне не быць тваім сустрэчам.
Прайшлі гады – я без цябе…
Гавораць: час усё залечыць.

Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца...

Яшчэ не ацэнена

Пральюся рачулкаю я ў тваё сэрца,
Сонейкам цёплым спынюся ў душы,
Расквечуся ружай ці восеньскім дрэўцам,
Воблакам гляну з нябесных вышынь.

А хочаш, насустрач смелаю сцежкай
Выбегу я і ў наш верас густы
Зноў завяду, каб з прыязнай усмешкай
У абдымкі свае пераняў мяне ты.

І радасна нам заспяваюць аблокі
Жаўранкам любым з блакітных вышынь,
Рачулка запомніць твой твар сінявокі,

ТРЫЯЛЕТ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Па тэлефоне вам званіла…
Ці вы былі ў далёкім свеце?
Што я, відаць, было ў сакрэце,
Па тэлефоне вам званіла?
Хацела папрасіць: “Сагрэйце,
Без вас жыццё зусім няміла“.
Па тэлефоне вам званіла…
Ці вы былі ў далёкім свеце?

ТРЫЯЛЕТ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ад вачэй і размоў калючых
Да цябе аднаго прыбягу.
Вечна быстрая на нагу,
Ад вачэй і размоў калючых
Зберажы і я зберагу.
І каб нам не было балюча,
Ад вачэй і размоў калючых
Да цябе аднаго прыбягу.

САНЕТ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я вас не ведала б, а вы
Неспадзявана так сустрэлі,
Дыханнем птушачку сагрэлі –
Майго бяссоння вартавы.

Я ўпершыню спасцігла ноч
І шлюбу страснае імгненне,
Нібы вар’яцкае стварэнне,
Вас не пускала з рук і з воч.

І так паціху адтавала,
Усё на памяць забірала,
Каб у халодны, мройны час,

У час нясцерпнае тугі,
Успомніўшы на міг пра вас,
Сагрэцца ў думках дарагіх.

Я ВУЧУСЯ БЫЦЬ ШЧАСЛІВАЙ

Яшчэ не ацэнена

Адлюстроўваецца ў сэрцы
Горыч памяці тужлівай,
Быццам я чакаю смерці,
Век не будучы шчаслівай.

Быццам мне жыццё – як мука –
Столькі ў ім перамалола
Нерваў, сіл сваіх, а з думкай
Жыццярадаснай, вясёлай

Навучылася не збочваць
Я насуперак нягодам,
І дажджам, снягам паўночным,
Звесці што маю прыроду

Так імкнуліся старанна…
Горыч памяці тужлівай –
Проста ў сэрцы чуйным рана.

ТВАЯ ВЯЛІКАСЦЬ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

С.М.

Баюся тэлефанаваць,
Каб толькі не патурбаваць
Тваю вялікасць.

Якія словы мне сказаць,
З чаго гаворку завязаць –
Цябе паклікаць?

Каб ты ўсё-такі пачуў,
Як я жадаю, як хачу
К табе прывыкнуць.

Не дай адзінаму ў жыцці
Каханню побач праплысці
І раптам знікнуць.

Баюся тэлефанаваць,
Хаця і буду шкадаваць –
Гатова сціхнуць

Навекі.
Каб не турбаваць,
Каб незнарок не зазлаваць
Тваю вялікасць.

ЦЯПЛО

Яшчэ не ацэнена

(Рандо)

Цяпло не з’явіцца ў жытло…
Даволі мне? – Даволі…
Не стану пад тваё крыло
Пры месячыку ў полі…
Надзей і памяці святло
Сціраецца паволі.
Так сэрцам грэлася, вяло
З табой да лепшай долі
Цяпло.
Я сёння ў іншай ролі –
“Няма таго, што раньш было”
І стынь пад гулкай столлю,
І вусны холадам звяло,
І адгукнецца болем
Цяпло.

ПАРАДЫ ЖАНЧЫНАМ

Яшчэ не ацэнена

Не сварыся, мілая, на мужа
І з-за дробязей яго не дапякай.
Ну і што, калі не носіць ружы,
Не крычы, не лайся, пачакай.

Не спяшайся абазваць няўклюдай,
Незнарок калі раструшчыў шкло,
Ён хацеў памыць усю пасуду:
Папярэдзіць стомленасць і злосць.

Каб заўсёды быў з табою блізкі,
Здрадай хоць якой не аддаляй,
З кухні не гані і ад калыскі,
Жарты і пяшчоту дазваляй.

Будзь настолькі мілай, абаяльнай,

КАХАННЕ – НЕ ЛЮБОЎ

Яшчэ не ацэнена

Сладку ягоду рвали вместе…
(з песні)

Салодкіх ягад прыгаршчамі рваў,
Карміў з зайздросным смехам напаследак.
Няўжо ты, любы, ўсё мне дараваў?
Што я зрабіла дрэннага?
Каб ведаць.

У разнатраўі шчасце піў да дна,
Кідаў у ногі зоркі з небасхілу.
Няўжо ты ўсё мне дараваў спаўна?
А я не маю літасці?
Мой мілы?

У ноч Купальскую, бясстрашная, з табой

ЯКІЯ КРЫЎДЫ?

Яшчэ не ацэнена

Мяне не пакрыўдзіць той,
хто перастаў для мяне існаваць
(Э.Марыя-Рэмарк)

Мне думкі радасна снаваць,
Што не любілі вы, што вы кахалі…
Як слаўна, што вы існаваць
Для сэрца ўрэшце перасталі.

І крыўды ўсе, і боль, і стогн,
Бяссонне ўсіх начэй у прошлым,
Калі былі вы цар і Бог,
Калі кідалася выпрошваць

Хоць кроплю страснага агню,
Слязінку радасці шчаслівай…
Не верыла, што праганю

ЗВОНКІ ВЕЧАР

Яшчэ не ацэнена

Званочкі хаваюцца ў травах,
Званочкам і ў полі не цесна.
І шчыра звіняць, і ласкава
У хлебе жытнёвым і песні.

На дрэвах смяюцца лісточкі,
Ад звону рачулка самлела.
Развесіла лета званочкі
У небе жаўроначкам смелым.

Звіняць трактары і камбайны,
Звініць малако аб даёнкі.
Прыслухайся, як незвычайна,
І вечар крыштальны і звонкі.

І звонкае, звонкае сэрца –
Яму так і хочацца волі.

Безабаронную не кідай...

Яшчэ не ацэнена

Безабаронную не кідай,
Не бяжы ад мяне ўпотай.
Не пакінь, не згубі, не прадай,
Пашкадуеш, мой мілы, потым.

Прыгарні, супакой і ўцеш,
Ці не бачыш, табе я рада.
Толькі сэрца на часткі не рэж
Абыякавасцю і здрадай.

Толькі шчасця не пазбаўляй
Неабдумана-грубым словам.
Заставайся – не прападай,
Мой дзікун непапраўна суровы.

Тэлефануеш – не маўчы...

Яшчэ не ацэнена

С.М.

Тэлефануеш –
не маўчы.
Абнадзеіўшы,
прыязджай.
Заначуеш зноў
на плячы,
Правініўшыся, –
дагаджай.
Ад кашмараў
мяне пазбаў,
Пастаянных
відовішч-сноў,
Што з другою
жыццё праспаў,
Што з другою
круціўлюбоў.
Што з другою,
а не са мной,

НЕЗЯМНАЯ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Х.А.

Прыадчыняцца дзверы,
Парушыўшы цішыню.
Я – у тваёй кватэры
Без дазволу і без агню.

Прайду ля цябе неўпрыкметкі
І ў крэсле тваім засну.
А ты ля ног маіх кветкі,
І радасць, і ўсю вясну

Раскінеш… Запаліш засню
І… залюбуешся мной!
Такою па-хатняму шчаснай,
Звычайнай і незямной.

УДЗЯЧНАСЦЬ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Х.А.

Удзячна, што быў ты, што ёсць,
Далёка і блізка – са мной.
Не муж, не сваяк, і не госць,
Каханы і мілы – не мой.

Зноў знічак зайздрослівы рой
Да стомленых ног упадзе.
А мне варажыць бы з табой…
А як нам сустрэцца і дзе?

Калі, і навошта? Смех
Пачую і твой, і чужы:
Як быццам за жудасны грэх
Распята на вечным крыжы.

Удзячна, што быў ты, што ёсць
Каханы і мілы – не мой:

Я – не тваё жыццё, і нават не малітва...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Б.С.

Я – не тваё жыццё, і нават не малітва,
Ты лёсам быў не мне наканаваны,
Хаця аднойчы шчыра і адкрыта
Асмеліўся назваць сваёй каханай.

Забраць хацеў у край блакітнавокі,
Купаць і песціць у сваіх далонях…
Так казка пачалася, мой далёкі,
І самы блізкі, хто калісьці ўспомніць

Сваю адзіную на ўсёй зямлі Багіню.
А прадаўжэнню светлага кахання
Мы неразумна дазвалялі згінуць

РАДА

Яшчэ не ацэнена

І песня мая вам рада,
І думка зімой вясенняя,
Мяне завяце вы Радай –
Сваёй чарнавокай Ясеніяй.

Мяне баіцеся страціць,
Са мной – нібы навароджаны.
Не адвярнуся, каб здрадзіць:
Адзін аднаму наварожаны.

Як толькі прачнецца месяц,
І наша ноч цемнакосая
На неба каралі павесіць,
Да вас не спазнюся – босая.

Туманам сляпым ахіну я
Свае гарачыя плечы.
І травы зашэпчуць “лілую”.
А дрэвы запаляць свечкі.

БЕЗ ЦЯБЕ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Х.А.

Мне не жыць без цябе…
Гэта стала так ясна,
Як ратунку ў мальбе
Не знаходзіць няшчасны.

Галашэнне – не гімн.
Плач – таксама не радасць,
Колькі летаў і зім
Стрэчы нашыя крадуць.

Аб табе не спяваць?
Гэта хто ж забароніць?
Думкай мне цалаваць
Твае вусны і скроні.

Сціхнуць песні ў журбе
За далёкай гарою…
Мне не жыць без цябе,
Як не жыць мне з табою.

ДЗЕ Ж ТЫЯ НОЧЫ?

Яшчэ не ацэнена

Траўка шаўковая
Да вуснаў хінецца.
Дзе ж той хлапчынка,
Што зноў усміхнецца?

Шчыра бярозка
Зверху чаруе.
Дзе ж тое сэрца,
Што пашкадуе?

Дзе ж тыя вочы,
Што разумеюць?
Дзе ж тыя ночы,
Што й сёння грэюць?

НА ПАМЯЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Х.А.

Ну, хто мне ты, нашто мне ты,
Чаму дасюль мне не пазбыцца
Ні сноў, ні слоў: “Твои мечты
Не могут не осуществиться“.

Я марыць болей не магу,
Стамілася кахаць, напэўна,
І ад сябе я не збягу,
А ты – таёмная няпэўнасць.

Прыйсці?
Прыходзіла.
І што?
Ты шчыра так частуеш чаем,
Чакаеш ад мяне лістоў,
Не згледзеўшы ў вачах адчаю.

НЕ ВЕДАЮ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Каб прыйсці да яго,
Колькі трэба прайсці?
Каб дазнацца прызнання,
Што ў сабе адшукаць?
Колькі ў сэрцы пяшчоты
І ласкі ўмясціць,
Каб ён змог пакахаць…
Колькі думак узважыць,
Колькі бед перажыць,
У адно каб два жыцці
Нарэшце злучыць?..

КАБ ЗНАЦЬ

Яшчэ не ацэнена

Ты ўставаў разам з сонцам –
Не праспаць бы каханай,
Рваў рабінку па гронцы –
Позірк каб палымяны
На сабе затрымаць.

Выпраўляўся далёка,
Свету бачыў багата,
Што каханне ля вокан –
Насупроць тваёй хаты,
Каб было табе знаць.

ЧАМУ?

Яшчэ не ацэнена

Пяшчотны, мілы, добры, любы,
Сапраўдны, самы дарагі,
І ў сіле рук сваіх не грубы,
І на характар не благі.

Разумны, смелы, моцны, дужы,
Вясёлы, сціплы, валявы…
Чаму не я за гэткім мужам,
Са мной, уважлівай,– не вы?

НА ВЯРШЫНІ СТРАСЦІ

Яшчэ не ацэнена

Нам расстацца б на вяршыні страсці
І на памяць у жыццё з сабой
Ночы казачныя тыя ўкрасці,
Нібы ў ракавіне прыбой.

Не лічыць хвілінак да спаткання,
Адмаўляць, хвалюючы штораз,
Выклікаць адно расчараванне,
Каб не ўпасці раптам пад абцас.

І нарэшце на вяршыні страсці
Мне б цябе пакінуць аднаго.
Хай бы і купаўся ты ў няшчасцях,
Праклінаючы і неба, і багоў!

НА БЕРАЗЕ РЭЧКІ

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ні стала тут няма –
Недзе сесці сватам,
Толькі рэчка да берагу
Туліцца.
“Я нікому, нікому
Цябе не аддам”…
Хвалі клятвай тваёю
Мацуюцца.

Лета спелых жытоў,
Шчасце пругкіх грудзей
Цесна ў роздуме
Каласуюцца.
Ні кахання табе,
Ні вясновых надзей…
Толькі ў памяці страсці
Смакуюцца.

Бераг з рэчкаю. Разам
Ім век вандраваць.
З галавой ва ўспаміны
Укулішся.
Не з маіх табе вуснаў
Цалункі зрываць:

АСОТ І КРАПІВА

Яшчэ не ацэнена

Дзе ягады маліны –
Заўсёды крапіва.
Там зайздрасць, здзекі, кпіны,
Дзе пекная ўдава.

Дзе залатыя ружы –
Расце густы асот.
Жыве з нікчэмным мужам
Пяшчота з года ў год.

А дарагі пярсцёнак
На пальцы пустальгі.
Гарыць шчаслівы золак –
Дзе холад і снягі.

І так па лёсе кружаць,
Нібыта двойчы два,
Маліна дзе і ружа –
Асот і крапіва.

СХЛУСІ

Яшчэ не ацэнена

Немагчыма, што ты мне схлусіў,
Што забыўся на ўсё паміж намі.
Закажы ў маю вёску таксі
І вярні тую добрую памяць.

Ты не можаш прыехаць? Ну, што ж,
Я прыеду сама, калі хочаш.
Як вар’ятка, праз сорам і дождж,
Як злачынца, прысунуся ноччу.

Прыпаўзу і ўкленчу на міг,
На хвілінку ля боскага сэрца.
Помніш нумар адзін на дваіх?
Ці паспеў у другім адагрэцца?

Не кажы гэтай праўды – схлусі.

Мы часта любім тых, хто нас не варты...

Яшчэ не ацэнена

Мы часта любім тых, хто нас не варты,
Хто пазбаўляе смеласці спакой,
Схіліўшы ўсё на кепікі і жарты,
Абы не заміналі пад рукой.

І, як заваркі даўняе гарбата,
Гарчэюць думкі з новым адкрыццём:
Як часта любім тых, хто нас не варты,
Узбунтаваўшы лёс свой і жыццё.